26 красавiка 2024, Пятніца, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сайт Міністэрства абароны «ўпаў» пад нагрузкай

5
Сайт Міністэрства абароны «ўпаў» пад нагрузкай

На ўсіх старонках рэсурсу з'яўляецца англамоўны надпіс аб тым, што на сайце ідуць працы.

Сёння інтэрнэт-карыстальнікі на некалькі гадзін страцілі магчымасць адкрываць сайт Міністэрства абароны Беларусі. Магчыма, прычынай стала цікавасць да вучэнняў «Захад-2017», піша tut.by.

Праблема выявілася блізу 13 гадзін дня 18 верасня. На ўсіх старонках рэсурсу з'яўляецца англамоўны надпіс аб тым, што на сайце ідуць працы. Не адкрываецца і спецыяльны раздзел, прысвечаны вучэнням «Захад-2017»

- Мабыць, ідзе вельмі вялікая нагрузка ў запампоўванні інфармацыі і ўсяго астатняга, - выказаў меркаванне начальнік управы інфармацыі Міністэрства абароны рэспублікі Уладзімір Макараў. У міністэрстве паабяцалі разабрацца з праблемай.

Нагадаем, цяпер беларускія вайскоўцы супольна з расеійскімі ўдзельнічаюць у вучэннях «Захад-2017».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках