27 красавiка 2024, Субота, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадара Нямеччыны выклікалі ў МЗС Турцыі другім разам за два дні

1
Амбасадара Нямеччыны выклікалі ў МЗС Турцыі другім разам за два дні
ПАСОЛ ФРГ У ТУРЦЫІ МАРЦІН ЭРДМАН

Дыпламат павінен з'явіцца ў турэцкае міністэрства сёння ўвечары.

МЗС Турцыі зноў выклікала амбасадара ФРГ у Анкары. Марцін Эрдман (Martin Erdmann) павінен з'явіцца ў турэцкае замежнапалітычнае міністэрства ўвечары ў панядзелак, 18 верасня, паведамляе dw.com.

Выклік пасла пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік МЗС ФРГ Марцін Шэфер (Martin Schäfer). З ягоных слоў, у міністэрстве ўжо страцілі падлік выклікаў «нашага няшчаснага амбасадара».

Паводле звестак часопіса Der Spiegel, якія Шэфер не змог пацвердзіць або зняпраўдзіць, выклік нямецкага дыпламата звязаны з хваравітай рэакцыяй турэцкіх уладаў на рэзалюцыю бундэстага, які асудзіў генацыд армянаў у часы Асманскай імперыі. Пасля прыняцця дакумента ў чэрвені 2016 года, Анкара адклікала свайго амбасадара з Берліна для кансультацый. Канфлікт удалося злёгку згладзіць, калі нямецкі ўрад патлумачыў, што гэта пастанова не мае юрыдычнай сілы, нагадвае агенцтва dpa.

Апошнім разам пасла ФРГ выклікалі ў МЗС Турцыі ў суботу, 16 верасня, у сувязі з праведзенай у Кёльне акцыі ў падтрымку лідара Працоўнай партыі Курдыстана Абдулаха Аджалана, які адбывае зняволенне ў турэцкай турме. На думку турэцкіх уладаў, на мерапрыемстве, у якім узялі ўдзел некалькі тысяч курдаў, праводзілася «тэрарыстычная прапаганда».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках