8 траўня 2024, Серада, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму не выстарчыла €100 мільёнаў на «невялікую лякарню» для дыктатара?

21
Чаму не выстарчыла €100 мільёнаў на «невялікую лякарню» для дыктатара?
ФОТА: TUT.BY

На гэтыя грошы можна было пабудаваць як мінімум пяць звычайных паліклінік або лякарняў.

Запланаваных €100 млн не выстарчыла на «невялікі клінічны цэнтр», гаворыцца ў рэпартажы «Белсата». Дадатковыя €5 млн - на днях выдалі дэпутаты Менскага гарадскога савета на будаўніцтва ў Ждановічах клінікі для высокіх чыноўнікаў.

«Чаму не выстарчыла грошай - незразумела, бо робіцца каштарыс, відаць, што і колькі павінна каштаваць. Адзіны адказ - ізноў карупцыя. У нас няма ніводнага вялікага аб'екта, кілі б на якім хто-небудзь не нагрэў рукі», - тлумачыць эканаміст Леў Марголін.

Усё можна каралям

Будынак на скрыжаванні вуліц Энгельса і Чырвонаармейскай, у якім цяпер размяшчаецца прэзідэнцкая клініка, горад не атрымаў, але спраўна фінансуе з бюджэту новую лякарню для абраных.

«За гэтыя сто мільёнаў можна было пабудаваць як мінімум пяць звычайных паліклінік ці лякарняў, і гэта магло ахапіць шмат простых людзей», - падлічвае эканаміст Марголін.

Медустаноў у краіне моцна не стае, і не толькі ў сталіцы, дзе жыхары мікрараёна Паўночны чакаюць лякарню з 2010 года. Раённую лякарню ў Мёрах наогул будуюць ужо трэцяе дзесяцігоддзе. Летам сродкі для рэканструкцыі дзіцячай лякарні збіралі гомельскія ўлады, цяпер такую акцыю пачалі ў Бабруйску.

Фінансаваць рамонт дзіцячай лякарні ў Бабруйску пачалі ў 2013-м

За гэты час змяніліся тры старшыні гарвыканкама, не змяніўся толькі стан будынка. Цяпер грошы збіраюць праз дабрачынны марафон.

На рэканструкцыю дзіцячай лякарні ў Бабруйску патрэбныя Br 8 млн - на сродкі, якія ўжо ўклалі ў чыноўніцкую клініку ў Ждановічах, можна рэканструяваць два дзясяткі такіх лякарняў.

Найноўшае абсталяванне, віп-блок з асобнымі ўваходамі, спецыяльныя пакоі для аховы - новую лекарскую камісію павінны здаць да канца года. Але ці патрэбная наогул спецыяльная лякарня для высокапастаўленых чыноўнікаў, калі б медыцына ў краіне была ў добрым стане? Пытанне рытарычнае.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках