27 красавiка 2024, Субота, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Незалежнасць Беларусі ў заканадаўчых актах

3
Фотафакт: Незалежнасць Беларусі ў заканадаўчых актах

Нацыянальная сімволіка і суверэнітэт нашай краіны назаўсёды замацаваныя гэтымі дакументамі.

У фондах Нацыянальнага архіва захоўваецца шэраг заканадаўчых актаў, на падставе якіх стваралася незалежная Беларусь, піша nn.by.

Як вядома, з 19 верасня 1991 года наша краіна стала называцца Рэспублікай Беларусь. У той жа дзень Вярхоўны Савет 12-га склікання зацвердзіў новыя дзяржаўныя сімвалы - герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг.

Закон аб назве краіны (арыгінал)

Закон падпісаны старшынём Вярхоўнага Савета Станіславам Шушкевічам. Таксама на гэтым дакуменце ёсць подпісы намесніка старшыні Вярхоўнага Савета Васіля Шаладонава, старшыні камісіі Вярхоўнага Савета ў адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны Ніла Гілевіча, старшыні камісіі Вярхоўнага Савета ў заканадаўстве Дзмітрыя Булахава, загадчыка юрыдычным аддзелам сакратарыята Вярхоўнага Савета Рыгора Васілевіча, намесніка загадчыка аддзела ў пытаннях сацыяльнага і культурнага развіцця сакратарыята Вярхоўнага Савета Івана Лазавікова.

Закон аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь (арыгінал)

Закон падпісаны Станіславам Шушкевічам. Таксама прысутнічаюць подпісы Ніла Гілевіча, Івана Лазавікова, Рыгора Васілевіча і Вольгі Даргель - загадчыцы аддзела ў пытаннях сацыяльнага і культурнага развіцця сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Закон аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь (арыгінал)

Закон падпісаны Станіславам Шушкевічам. Таксама прысутнічаюць подпісы Васіля Шаладонава, Ніла Гілевіча, Рыгора Васілевіча, і Вольгі Даргель.

Пастанова аб зацвярджэнні эталона Дзяржаўнага герба і Палажэнне аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь (арыгінал)

Закон падпісаны Станіславам Шушкевічам. Таксама стаяць подпісы Васіля Шаладонава, Ніла Гілевіча, Дзмітрыя Булахава, Рыгора Васілевіча, Вольгі Даргель, намесніка старшыні камісіі ў адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны Алега Трусава (займаў пасаду з 20 верасня 1991 г да заканчэння паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета 12-га склікання), старшыні камісіі Вярхоўнага Савета ў нацыянальнай палітыцы і міжнацыянальных дачыненнях Міхаіла Слямнёва.

Пастанова аб зацвярджэнні Палажэння аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь (арыгінал)

Пастанова падпісаная старшынём Вярхоўнага Савета Станіславам Шушкевічам. Таксама на гэтым дакуменце ёсць подпісы Васіля Шаладонава, Ніла Гілевіча, Міхаіла Слямнёва, Дзмітрыя Булахава, Рыгора Васілевіча, Алега Трусава і Вольгі Даргель.

Эталон Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь узору 1991-1995 гг. (Праект)

Схематычна выява Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь узору 1991-1995 гг.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках