26 красавiка 2024, Пятніца, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзеная ў Ізраілі скульптура фараона пацвердзіла гісторыю з Бібліі

15
Знойдзеная ў Ізраілі скульптура фараона пацвердзіла гісторыю з Бібліі

Вывучыўшы фрагменты статуі, даследчыкі прыйшлі да высновы, што яна была створаная блізу 4,3 тысячы гадоў таму.

Падчас археалагічных раскопак на тэрыторыі ізраільскага горада Тэль-Хацор, які раней насіў назву Асор, спецыялісты выявілі статую невядомага фараона. Навукоўцы сцвярджаюць, што гэтая скульптура пацвярджае праўдзівасць адной з апісаных у Бібліі гісторыяў, піша Телеграф.

Гаворка ідзе пра барацьбу габрэйскага народа супраць цара паўночнага Ханаана. Вывучыўшы фрагменты статуі, даследчыкі прыйшлі да высновы, што яна была створаная блізу 4,3 тысячы гадоў таму, але галава скульптуры была адсечаная штучным чынам прыкладна 3,3 тысячы гадоў таму. Менавіта ў гэты час, калі верыць Святому Пісанню, адбылася пазначаная падзея. Якога менавіта фараона адлюстравалі ў гэтай скульптуры, навукоўцы пакуль высветліць не змаглі.

Раней стала вядома, што ізраільскія даследчыкі пачалі «паляванне» на Каўчэг Запавету. Так, на месцы існавання двух старажытных гарадоў Шыла і Кірыят-Ярыма было знойдзена мноства парэштак жывёлаў, што, на думку археолагаў, можа казаць пра тое, што тут майстраваўся той самы Каўчэг.

Паводле тэксту Бібліі, менавіта тут ён захоўваўся да перавозкі ў Іерусалім. Разам з тым ёсць версія, што навукоўцы проста выявілі месца масавага ахвярапрынашэння.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках