27 красавiка 2024, Субота, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі студэнт скраў картку і прывязаў яе да свайго Uber

4
Менскі студэнт скраў картку і прывязаў яе да свайго Uber

Мянчук пакатаўся на Uber на суму блізу 100 рублёў.

У міліцыю звярнуўся мянчук, які паведаміў пра тое, што з яго карт-рахунку спісваюцца грошы, хоць сам уладальнік карты ніякіх аперацый не робіць.

Заяўнік растлумачыў, што нядаўна ён забыўся карту на прылаўку аднаго з гандлёвага цэнтру, але неўзабаве картку яму вярнуў наведвальнік крамы, паведамляе сайт ГУУС.

Высветлілася, што менскі студэнт аплачваў паслугі сэрвісу Uber, «прывязаўшы» да свайго смартфону рэквізіты чужой карты. Гэтая зачэпка дапамагла аператыўнікам з упраўлення раскрыцця злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій знайсці і затрымаць парушальніка, распавяла CityDog.by афіцыйная прадстаўніца ГУУС Аляксандра Папова.

Мянчук пакатаўся на Uber на суму блізу 100 рублёў. Цяпер яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 2 арт. 212 «Крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі» КК РБ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках