27 красавiка 2024, Субота, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кошты дзівяць сваім беспадстаўным нахабствам»

72
«Кошты дзівяць сваім беспадстаўным нахабствам»

«Абразанне нулёў» на купюрах усё ж не прайшло дарма.

Паэт і журналіст Зміцер Растаеў падзяліўся ўражаннем аб коштах прадуктаў харчавання і параўнаў іх з тымі, якія былі да дэнамінацыі:

«Па рынках сёння хадзіць брыдка - кошты адварочваюць нават не столькі сваёй дарагавізнай, колькі беспадстаўным нахабствам. Калі гэта ўвосень кілаграм паршывых беларускіх яблыкаў з арэх велічынёй каштаваў 20 тысяч рублёў? Ды за тысячу, памятаю, аддавалі - і тое браць не хацелася! А пучок кропу за 5 тысяч дробны, за 10 тысяч буйны - калі гэта такое было? Летась і за 500 рублёў сустракаліся пучкі, а за 3 тысячы можна было купіць цэлы «куст». І вось на што гэтае бязладдзе спісаць? На дэнамінацыю? На неўраджай? На адсутнасць сумлення ў гандляроў? Разводжу ў здзіўленні рукамі».

Нагадаем, што напярэдадні дэнамінацыі Лукашэнка паабяцаў «адарваць галавы» сваім чыноўнікам, калі пасля «абразання нулёў» на купюрах кошты ў Беларусі пойдуць у рост.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках