30 красавiка 2024, aўторак, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдова ў ААН заклікала РФ вывесці свае войскі з Прыднястроўя

10
Малдова ў ААН заклікала РФ вывесці свае войскі з Прыднястроўя

Расейскія войскі знаходзяцца на тэрыторыі Малдовы насуперак міжнароднаму праву.

Прэм'ер-міністр Малдовы Павел Філіп, выступаючы на Генеральнай асамблеі ААН, запатрабаваў поўнага і безумоўнага вываду расейскіх войскаў, незаконна раскватараваных на тэрыторыі прыднястроўскага рэгіёну. Пра гэта паведамляе «Укринформ».

«Мы пацвярджаем сваё патрабаванне аб поўным і безумоўным вывадзе так званай Аператыўнай групы расейскіх войскаў, якая з'яўляецца «спадчынніцай» 14-й арміі СССР і незаконна раскватараваная на тэрыторыі нашай краіны», - заявіў малдаўскі прэм'ер.

Філіп адзначыў, што вайсковыя вучэнні, якія праходзяць на пастаяннай аснове ў рэгіёне з удзелам расейскіх войскаў і войскаў непрызнанага Прыднястроўя, з'яўляюцца выклікам нацыянальнай бяспецы Малдовы.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што насуперак фундаментальным прынцыпам міжнароднага права, палажэнняў Канстытуцыі Малдовы і ўзятых Расеяй на сябе абавязанняў, расейскія войскі дагэтуль знаходзяцца на тэрыторыі Малдовы.

Нагадаем, Генеральная асамблея ААН адклала да кастрычніка разгляд пытання аб вывадзе расейскіх войскаў з Прыднястроўя.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках