11 траўня 2024, Субота, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінпрацы распавёў, колькі ў Беларусі пенсіянераў

42
Мінпрацы распавёў, колькі ў Беларусі пенсіянераў

Грошай на выплату пенсій у Фондзе сацыяльнай абароны па-ранейшаму катастрафічна не стае.

На 100 працоўных беларусаў прыпадае 62 пенсіянеры (звесткі за 2016 год), распавяла начальніца галоўнай управы пенсійнага забеспячэння Мінпрацы Наталля Мурашкевіч. Паводле слоў спецыяліста, у 1990 годзе гэты паказчык складаў 46 чалавек, піша tut.by.

- Нагрузка пенсійнай сістэмы на эканоміку высокая. Сёння блізу 29 адсоткаў насельніцтва - пенсіянеры (з улікам сілавікоў), - распавяла спецыяліст падчас онлайн-канферэнцыі Мінпрацы аб пенсійным забеспячэнні, адказваючы на пытанне, колькі пенсіянераў прыпадае на тысячу працоўных беларусаў.

Паводле звестак Мінабароны, на 1 студзеня гэтага года ў Беларусі колькасць вайсковых пенсіянераў склала блізу 79 тысяч чалавек. Для параўнання: два гады таму іх было 82,8 тысячы чалавек.

Наталля Мурашкевіч таксама паведаміла, што прапорцыя сярэдняй пенсіі з прычыны ўзросту і сярэднім заробкам у краіне за 7 месяцаў года склала 39,5%.

У спецыяліста Мінпрацы таксама пацікавіліся, колькі чалавек атрымлівае бонусы за даўгалецце, а таксама ці плануецца зніжаць узроставы парог для налічэння пенсійных бонусаў?

- Цяпер даплату да пенсіі атрымліваюць 608,3 тысячы пенсіянераў. Змены кола асоб для ўстанаўлення даплаты не плануюцца, - паведаміла Наталля Мурашкевіч.

Нагадаем, у Беларусі ў Фондзе сацабароны, з якой бяруць грошы на пенсіі і дапамогі, па-ранейшаму назіраецца дэфіцыт сродкаў. Паводле звестак Мінфіна, у студзені-ліпені паступленні ў фонд склалі 6,764 мільярда рублёў, а выдаткі - на 260,5 мільёна рублёў больш.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках