27 красавiка 2024, Субота, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка вітаў у Менску «камуністаў усяго свету»

50
Лукашэнка вітаў у Менску «камуністаў усяго свету»
ФОТА: KPRF.RU

Прадстаўнікі кампартый 17 краін з'ехаліся ў музей.

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, над якім дагэтуль лунае сцяг СССР, адбыўся Пленум Цэнтральнага савета Саюза камуністычных партый, паведамляе БелТА.

Саліраваў галоўны камуніст Расеі Генадзь Зюганаў.

Прамовы арыгінальнасцю не адрозніваліся. Тэзісна: «У 20-м стагоддзі два сістэмныя крызісы капіталізму прывялі да двух сусветных войнаў. З першага крызісу планету выцягваў Вялікі Кастрычнік, з другога - наша перамога ў траўні 45-га. Але менавіта Вялікі Кастрычнік стварыў перадумовы для перамогі над фашызмам, дасягненні ракетна-ядзернага парытэту і прарыву ў космас. Сёння свет зноў ліхаманіць. NATAўскія арды ўжо накатваюцца на тыя тэрыторыі, якія вызваляла Чырвоная Армія. І толькі абноўлены сацыялізм, згуртаванасць і сяброўства народаў здольныя выцягнуць планету з чарговай катастрофы».

Прывітанне Аляксандра Лукашэнкі зачытваў міністр адукацыі, у нядаўнім мінулым - галоўны камуніст Беларусі Ігар Карпенка.

ФОТА: BELTA.BY

У год 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі камуністы абвясцілі найбуйнейшы агляд камуністычных сіл. Асноўныя мерапрыемствы, як было абвешчана, адбудуцца ў Санкт-Пецярбургу і Маскве.

Так, горад на Няве прыме 2-3 лістапада ўдзельнікаў 19-й Міжнароднай сустрэчы камуністычных і працоўных партый. Пасяджэння форуму пройдуць у Таўрычаскім палацы. Увечары 3 лістапада адбудзецца святочны канцэрт.

4 лістапада ўдзельнікі сустрэчы наведаюць гістарычныя месцы, звязаныя з рэвалюцыйнай славай Ленінграда - Санкт-Пецярбурга: крэйсер «Аўрору» і Смольны.

5 лістапада цэнтр урачыстасцяў перамесціцца ў Маскву. Святочныя мерапрыемствы пачнуцца на Краснай плошчы, вечарам таксама пройдзе вялікі канцэрт у Лужніках.

6 лістапада адбудзецца міжнародны форум левых сілаў.

7 лістапада па ўсёй Расеі камуністы анансавалі шэсці і мітынгі.

Завяршыўся пленум калектыўным выкананнем «Інтэрнацыяналу».

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках