27 красавiка 2024, Субота, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Радзівонаў: Гульня з «Арсеналам» будзе знакавай для БАТЭ

1
Віталь Радзівонаў: Гульня з «Арсеналам» будзе знакавай для БАТЭ
ВІТАЛЬ РАДЗІВОНАЎ

Матч пройдзе 28 верасня на «Барысаў-Арэне» і пачнецца а 20.00.

Нападнік БАТЭ Віталь Радзівонаў падзяліўся чаканнямі ад матчу з «Арсеналам» у Лізе Еўропы.

- Не сказаў бы, што наступны тыдзень - галоўны для нас у гэтым сезоне. Наперадзе досыць матчаў, якія будуць такімі ж важнымі. Нас чакае яшчэ два месяцы ўпартай барацьбы па ўсіх франтах. Пасля гульні з тым жа менскім «Дынама» ў чэмпіянаце застанецца шэсць матчаў, у якіх будзе разыграна 18 балаў.

Найбліжэйшая сустрэча з «Арсеналам»? Пасля перамогі над «Слуцкам» будзем на пазітыве рыхтавацца да яе. У нейкай ступені гульня будзе знакавай для БАТЭ. У чацвер выйдзем на поле з верай у найлепшае, - сказаў Радзівонаў у інтэрв'ю «Трибуне».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках