27 красавiка 2024, Субота, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салігорскі «Шахцёр» узначаліў турнірную табліцу чэмпіянату Беларусі

2
Салігорскі «Шахцёр» узначаліў турнірную табліцу чэмпіянату Беларусі

Беларускі чэмпіянат у футболе ўваходзіць у гарачую восеньскую стадыю.

Салігорскі «Шахцёр» вярнуўся на першае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі ў футболе.

23 верасня ў рамках 23 тура ён разграміў аўтсайдэра «Іслач з лікам 4:0. Такім чынам, гарнякі ссунулі на другі радок менскае «Дынама», якое ў пятніцу саступіла берасцейскім аднаклубнікам (0:1) і страціла балы.

Яшчэ адзін прэтэндэнт на лідарства ў чэмпіянаце, барысаўскі БАТЭ разграміў «Слуцк» з лікам 6:0. Цяпер паміж трыма камандамі, якія займаюць верхнія радкі табліцы, розніца ўсяго ў адзін бал.

Раней, 22 верасня ў 23 туры гулялі таксама «Гомель» і «Днепр», якія скончылі матч з лікам 0:0.

Сёння, 24 верасня тур заканчваецца наступнымі матчамі: «Славія» - «Крумкачы» (3:1), «Мінск» - «Віцебск» (0:0), «Гарадзея» - «Нафтан» (2:0), «Нёман» - «Тарпеда-БелАЗ» (0:1).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках