27 красавiка 2024, Субота, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ганарыся сваёй гісторыяй, змагайся за сваё!»

7
«Ганарыся сваёй гісторыяй, змагайся за сваё!»

Беларусы – нацыя са слаўным мінулым і годнай будучыняй.

«Радыё Свабода» апублікавала відэаролік, які тлумачыць, чаму беларусы могуць ганарыцца сваёй гісторыяй:

Беларусы – адзін з самых старажытных народаў Еўропы.

Нашы продкі стварылі самую магутную дзяржаву Еўропы – ВКЛ.

Беларусы па-майстэрску перамагалі агрэсараў – у 1410 годзе Тэўтонскі ордэн, у 1514 годзе Маскоўскую дзяржаву.

Беларуская мова – найстаражытнейшая са славянскіх.

Першая канстытуцыя ў Еўропе была напісаная па-беларуску (Статут ВКЛ 1588 года).

Беларусы годна змагаліся з акупантамі (паўстанне Каліноўскага 1863 года і «Слуцкі збройны чын» 1920 года).

Беларусы адрадзілі сваю дзяржаўнасць у статутнай грамаце БНР 25 сакавіка 1918 года.

У 1991 годзе гістарычная сімволіка стала дзяржаўнай.

«Ганарыся сваёй гісторыяй, змагайся за сваё!» – заклікаюць аўтары відэа.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках