27 красавiка 2024, Субота, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя Макрона саступіла на выбарах у Сенат

6
Партыя Макрона саступіла на выбарах у Сенат
Эмануэль Макрон
ФОТА: AFP

Падчас частковых выбараў у верхнюю палату французскага парламента кансерватары ўзмацнілі свае пазіцыі.

Партыя прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона «Рэспубліка на маршы» пацярпела паразу на частковых выбарах у верхнюю палату парламента краіны - Cенат, паведамляе «Нямецкая хваля».

Падчас галасавання ў нядзелю, 24 верасня, вырашаўся лёс 171 з 348 дэпутацкіх месцаў. Паводле заканадаўства, палова складу Сената абнаўляецца кожныя тры гады шляхам непрамога галасавання. У непрамых выбарах удзельнічалі больш за 76 тысяч службовых асоб, у тым ліку сябраў Нацыянальнага сходу (ніжняй палаты парламента), мэраў і сябраў муніцыпальных рад.

Кансерватары ўзмацнілі свае пазіцыі

«Рэспубліка на маршы» страціла адно месца і цяпер прадстаўлена ў верхняй палаце толькі васьмю сенатарамі. Перад выбарамі яна разлічвала як мінімум на 50 мандатаў.

Кансерватыўная партыя «Рэспубліканцы» атрымала ў Сенаце агулам 159 месцаў, раней у яе было 142 месцы. На другім месцы засталася Французская сацыялістычная партыя. Страціўшы пяць мандатаў, сацыялісты захавалі ў Сенаце 81 прадстаўніка.

Выбары адлюстравалі расчараванне Макронам

У параўнанні з ніжняй палатай, Сенат гуляе толькі другарадную ролю ў пытаннях заканадаўства. Апошняе слова тут належыць дэпутатам ніжняй палаты, якія могуць пераадолець вотум Сената.

Выбары ў Сенат прадэманстравалі расчараванне французаў рэформамі Макрона. Між іншым, многія мясцовыя чыноўнікі былі незадаволеныя планамі прэзідэнта скараціць бюджэты мясцовых уладаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках