6 траўня 2024, панядзелак, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Тузы» Лукашэнкі аблезлі

17
«Тузы» Лукашэнкі аблезлі

Як эканамічны крызіс пашкуматаў «багатых і ўплывовых».

Калі верыць народнай мудрасці, то сябра пазнаецца ў бядзе. Для многіх буйных беларускіх бізнэсоўцам такім сябрам доўгі час быў кіраўнік Беларусі.

Беларусы добра памятаюць кадры, на якіх найбагацейшыя людзі краіны дапамагаюць кіраўніку дзяржавы збіраць ураджай на яго прысядзібным пляцы, гуляюць з ім у хакей, катаюцца з ім на матацыклах. Пры гэтым яны атрымлівалі крэдыты на льготных умовах, а таксама выгадныя зямельныя пляцы або дзяржаўныя прадпрыемствы ва ўласнасць, піша «Салідарнасць».

Сяброўства скончылася адначасова з пачаткам у Беларусі зацяжнога эканамічнага крызісу.

З 2014 года пачалася маштабная хваля пасадак буйных прадпрымальнікаў. За кратамі апынуліся «сябры» кіраўніка краіны Юрый Чыж і Уладзімір Япрынцаў, блізкія да ўлады аграрныя бароны Андрэй Паўлоўскі і Яўген Баскін, прамысловец Аляксандр Мураўёў, а таксама буйныя прадпрымальнікі, звязаныя са сферай IT - Віктар Пракапеня і Віталь Арбузаў. У верасні гэтага года пад крымінальным пераследам апынуўся яшчэ адзін буйны бізнэсовец - Юрый Авяр'янаў.

Калі гром грымнуў, буйныя бізнэсоцы імгненна перасталі быць для Аляксандра Лукашэнкі сябрамі - і сталі звычайнымі дойнымі каровамі. Значная частка людзей, якія фігуравалі ў спісе «самых багатых і ўплывовых людзей Беларусі» да пачатку крызісу, за наступныя некалькі гадоў паспела пабываць пад крымінальным прэсінгам сілавікоў. І ёсць адчуванне, што значная большая колькасць бізнэсоўцаў наважыла адкупіцца па-ціхаму, каб не даводзіць справы да арыштаў.

Высноў з гэтай гісторыі ўсяго дзве. Па-першае, беларускім прадпрымальнікам наўрад ці варта падлабуньвацца да ўлады, спадзеючыся на вечнае і ўзаемнае сяброўства. Па-другое, кожны бізнэс у рамках існай эканамічнай і палітычнай сістэмы, нават самы набліжаны да вярхоў, можа быць адабраны і падзелены сілавымі структурамі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках