26 красавiка 2024, Пятніца, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грашовы «віхор» ператварыўся ў тарнада

20
Грашовы «віхор» ператварыўся ў тарнада

З кожнага ўкладзенага ў эканоміку рубля «страчваюцца» 75 капеек.

«Цягам усяго крызісу, які цярэбіць нашу эканоміку з 2009 г., улада глядзіць на абстаноўку і, як толькі становіцца хоць трохі лепш, заяўляе: можна нічога не змяняць і “беларуская мадэль” – найлепшая ў свеце. Калі ж сітуацыя пагаршаецца, пачынаюцца размовы пра рэформы, якія ніколі не даводзяцца да канца, – якраз праз складанасць абстаноўкі. У выніку ўсё крызісныя гады мы топчамся на месцы, не развязваючы ў нашай эканоміцы ніякіх праблемаў», – піша аглядальнік «Белгазеты» Аляксандр Абуховіч.

Вось і сёння, выявіўшы, што эканоміка прадэманстравала некаторыя прыкметы «стабілізацыі», а ВУП нават пазначыў невялікі, блізу 0,9%, «рост», урад паспяшаўся абвесціць, што «дно крызісу пройдзенае і эканоміка пачала аднаўляцца». «На жаль, тут мы маем чарговы выпадак спробы выдаць жаданае за сапраўднае. Паколькі ў аснове так званага росту – усяго 2 чыннікі: рост экспартных коштаў на нашу прадукцыю на 20% і ўкід у эканоміку грошай у межах 4% ВУП », – сцвярджае эксперт.

«Няма пакуль падставаў меркаваць, што падвышэнне коштаў – даўгачасная тэндэнцыя: летась мелі амаль такое самае падзенне гэтых коштаў, кошты на імпарт таксама растуць. Хутчэй, мы маем падарунак лёсу, які можа знікнуць ужо заўтра.

Што да росту М2 на BYN 1,4 млрд і паступлення $ 1,4 млрд, то, па-першае, збалансаванасць гэтых лічбаў дазволіла ўтрымаць курс даляра і, па-другое, агульны эфект дазволіў толькі крыху кампенсаваць тую шкоду, якую прыносіць эканоміцы краіны так званая жорсткая крэдытна-грашовая палітыка. І прыбытак у эканоміцы вырас, сукупны попыт падрос, і неплацяжы скараціліся. Што, натуральна, адбілася на росце ВУП», – адзначае аўтар.

«Аднак атрыманы ад укідвання грошай эфект у эканоміцы выглядае забойча з іншага боку: на кожны ўкінуты ў эканоміку рубель (з укідам валюты ў пераліку паводле курсу) эканоміка прырасла толькі на 25 капеек. Суадносіны – 4:1. Хоць, калі эканоміка на хаду, суадносіны павінны былі б быць 1:3. Калі ў разгар крызісу ў ЗША гэтыя суадносіны сталі 1:1, гэта было ўспрынята як сведчанне сур'ёзных праблемаў у іх эканоміцы. Пра што сведчыць наша 4:1, акрамя поўнай некампетэнтнасці ўлады ў кіраванні эканомікай, і ўявіць цяжка», – папярэджвае эксперт.

Тым больш інвестыцыі (эфект ад якіх выяўляецца не адразу) у нас прадаўжаюць скарачацца. І такім чынам, укінутыя грошы пайшлі на папаўненне зваротных сродкаў (раней з'едзеных палітыкай Нацбанка), выплату пазыкаў і спажыванне. Да забеспячэння фінансавання росту грошы так і не дабраліся. «А значыць – эфект ад такой “стабілізацыі” і такога “росту” вельмі часовы і досыць хутка зменіцца толькі пагаршэннем і без таго складанага становішча», – заключае аўтар.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках