6 траўня 2024, панядзелак, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Афнагель: Улады не заўважылі адзін надта важны момант

2
Яўген Афнагель: Улады не заўважылі адзін надта важны момант
Яўген Афнагель

У народных пратэстаў з'явіліся дзясяткі, а то і сотні лідараў ва ўсёй краіне.

Пра гэта заявіў сайту Charter97.org адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель, каментуючы чарговы суд над Мікалаем Статкевічам:

- Сваімі дзеяннямі перад восеньскімі акцыямі ўлады наступаюць на тыя ж самыя граблі, што і перад вясновымі пратэстамі апазіцыі. Яны думаюць, што арыштаваўшы двух-трох чалавек могуць сарваць акцыю, але, як паказвае досвед, пратэсты праходзяць усё адно. Арышт вядомых людзей толькі яшчэ больш злуе сацыяльных удзельнікаў акцыі.

Арыштавалі Мікалая Статкевіча - значыць, на акцыю выйдзе яшчэ больш людзей. Так было вясной, так будзе і цяпер.

Справа ў тым, што ўлады не заўважылі адзін вельмі важны момант. Калі пару гадоў таму ў апазіцыі была пара лідараў, то цяпер у народных пратэстаў з'явіліся дзясяткі, а то і сотні лідараў ва ўсёй краіне.

Усіх іх, натуральна, ва ўладаў не атрымаецца пасадзіць або напалохаць. Я мяркую, што такімі дзеяннямі, як сённяшні арышт Статкевіча яшчэ на пяць дзён, улады дасягнулі толькі адной мэты - на Плошчу выйдзе яшчэ больш людзей. Марш абураных беларусаў 2.0 адбудзецца нягледзячы ні на што. І я ўпэўнены, што ў ім возьме ўдзел вялікая колькасць беларусаў, бо праблемы, якімі выкліканая гэтая акцыя пратэсту, не развязаныя.

А ўладам б я параіў замест таго, каб затрымліваць Мікалая Статкевіча або іншых лідараў апазіцыі, падумаць лепш над тым, як развязаць праблемы, што стаяць сёння перад імі, краінай, усімі намі: нізкія заробкі, адсутнасць працы, высокія кошты і іншае.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках