28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалая Статкевіча зноўку асудзілі за акцыю супраць вучэнняў «Захад-2017»

10
Мікалая Статкевіча зноўку асудзілі за акцыю супраць вучэнняў «Захад-2017»
Мікалай Статкевіч

Усяго ў зняволенні адзін з лідараў БНК правядзе 20 дзён.

Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч асуджаны на пяць дзён за ўдзел у Акцыі папярэджання на Кастрычніцкай плошчы Менска 8 верасня супраць беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў «Захад-2017».

Такую пастанову прыняў сёння, 26 верасня, суддзя Ленінскага раёна Менска Андрэй Камушкін. Пра гэта сайту Charter97.org паведаміў адзін з лідараў БНК Уладзімір Някляеў, які знаходзіўся на пасяджэнні суда.

Як распавёў Някляеў, Мікалая Статкевіча ў суд не прывезлі.

Нагадаем, Мікалай Статкевіч цяпер адбывае 15-дзённы арышт на Акрэсціна за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 3 ліпеня.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках