26 красавiка 2024, Пятніца, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

27 верасня 1533 года нарадзіўся кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый

2
27 верасня 1533 года нарадзіўся кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый
Стэфан Баторый

За новым манархам неафіцыйнай сталіцай РП стала Гародня.

Граматай ад 29 ліпеня 1579 абвясціў, што Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае з'яўляюцца раўнапраўнымі дзяржавамі ў складзе федэратыўнай дзяржавы, таксама абавязаўся захоўваць самастойнасць ВКЛ, пашыраць яго межы, не прызначаць літоўскімі ваяводамі палякаў, агульныя сэймы склікаць па чарзе, то ў Вялікім княстве, то у Кароне.

Прывілеем ад 1 красавіка 1579 ператварыў Віленскі езуіцкі калегіум у акадэмію. Таксама выдаў дазвол на заснаванне езуіцкага калегіума ў Полацку (1581), Рызе (1580) і Дорпаце (1584). Яму належыць ініцыятыва адкрыцця езуіцкага калегіума ў Гародні.

Імкнуўся да мірнага развязвання ідэалагічных канфліктаў.

Сваю рэзідэнцыю Стэфан Баторый трымаў у Гародні, у Старым замку. Тут ён прымаў пасольства маскоўскае (1581), ангельскае (1584), правёў раду сэнатараў для разгляду прэтэнзій Швэцыі (1582). Гараджанам надаў пэўныя льготы, выдаў прывілей для саборнай Прачысьценскага царквы. Пры ім у Гародні праходзіў кожны трэці сэйм.

Як кароль Польшчы пайшоў на значныя саступкі шляхце, падтрымліваў езуітаў. Замест каралеўскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі зацвердзіў шляхецкія выбарныя трыбуналы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках