27 красавiка 2024, Субота, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Арсеннева вяртаецца ў Беларусь

Наталля Арсеннева вяртаецца ў Беларусь
Наталья Арсеньева

У беларусаў з'явілася прэмія за найлепшую паэтычную кнігу.

Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і Згуртаванне «Бацькаўшчына» абвясцілі аб заснаванні літаратурнай прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі.

Першая прэмія будзе ўручаная сёлета за кнігу паэзіі, напісаную на беларускай мове і выдадзеную ў 2016 годзе. Пераможцу вызначыць журы, у склад якога ўваходзіць Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Глазаў, Вальжына Морт і Ціхан Чарнякевіч.

Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай заснавана пры садзейнічанні Фонду культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонду Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.

Правам намінавання на прэмію імя Наталлі Арсенневай валодаюць выдаўцы, творчыя аб'яднанні, аргкамітэт прэміі, сябры журы і самі аўтары. На іх ляжыць абавязак падаць да 1 кастрычніка на разгляд журы прэміі электронныя pdf-версіі выданняў і, калі кніга выдавалася ў папяровым выглядзе, два папяровыя асобнікі кнігі. Папяровыя асобнікі прымаюцца па адрасе Саюза беларускіх пісьменнікаў (Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31-906), электронныя варыянты - па адрасе: paezija@gmail.com

Наталля Арсеннева - выбітная беларуская паэтка. Яе род па жаночай лініі вядзе да Міхаіла Лермантава. З'яўляецца аўтаркай духоўнага гімна беларусаў «Магутны Божа».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках