5 траўня 2024, Нядзеля, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шасці літоўскім дэпутатам адмовілі ў атрыманні беларускіх віз

3
Шасці літоўскім дэпутатам адмовілі ў атрыманні беларускіх віз
Лаўрынас Кашчунас
ФОТА: DELFI

Парламентарыі меліся ўзяць удзел у дыскусіі на тэму вайсковых вучэнняў «Захад-2017».

Шэсць літоўскіх парламентарыяў, якія мерыліся ў панядзелак узяць удзел у акцыі беларускай апазіцыі ў Менску, не змаглі атрымаць беларускія візы, паведамляе delfi.lt.

Парламентарыі ладзіліся ўзяць удзел у дыскусіі "Рэгіянальная бяспека: выклікі і перспектывы» на запрашэнне старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі.

Як пацвердзіў кансэрватар Лаўрынас Кашчунас, візу не атрымаў ніводзін з сябраў літоўскай дэлегацыі. Акрамя яго, у Менск планавалі ехаць калегі з партыі Раса Юкнявічэнэ, Аўдронюс Ажубаліс, Гінтарас Сцепанавічус, які спыніў сяброўства ў Літоўскім ліберальным руху, «аграрнік» Эгідыюс Варэйкіс і сацыял-дэмакратка Рымантэ Шалашавічутэ.

«Мы мелі абмяркоўваць рэгіянальную бяспеку. Меліся ўдзельнічаць на запрашэнне Лябедзька, там маюць быць усе прадстаўнікі апазіцыі. Мы мелі ўдзельнічаць у панядзелак, так, напэўна, будзем удзельнічаць «праз Скайп», не так лёгка будзе нас вымкнуць, - сказаў Кашчунас. - Пасланне, якое мы хацелі адвезці, відавочнае - што мы хочам, каб у нас быў незалежны, самастойны сусед, і мы спадзяемся, што пасля вайсковых вучэнняў гэтая самастойнасць яшчэ застанецца, асабліва ў вайсковай сфэры».

Паводле ягоных слоў, галоўным акцэнтам дыскусіі мелі стаць супольныя расейска-беларускія вучэнні «Захад - 2017», што пачынаюцца на наступным тыдні.

«Мы хацелі незалежнай Беларусі, але, выяўляецца, той дыялог, які вядзецца, ён болей сэлектыўны з боку Лукашэнкі. Спалохаўся шасці парламентарыяў», - выказаў сваё здзіўленне палітык.

Нагадаем, расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі пачнуцца ў верасні. Для перакідання расейскага кантынгенту задзейнічаная рэкордная колькасць чыгуначных вагонаў - больш за 4 тысячы. Шмат якія палітыкі і вайсковыя экспэрты мяркуюць, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі.

У вучэннях будзе задзейнічаны шэраг вайсковых палігонаў на тэрыторыі Беларусі: пад Лепелем, Барысавам, Віцебскам, Асіповічамі, Ружанамі і Даманавам. Таксама паведамляецца, што запланаваны рэйды на «дзялянцы мясцовасці» каля Дрэтуні.

Сёння на Кастрычніцкай плошчы ў Менску а 19.00 пачнецца Акцыя папярэджання з патрабаваннем скасавання вучэнняў «Захад-2017».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках