27 красавiка 2024, Субота, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-10 спартоўцаў, якія сталі палітыкамі

1
Топ-10 спартоўцаў, якія сталі палітыкамі
Арнольд Шварцэнэгер

28 снежня 2017 г. прэзідэнтам Ліберыі стаў былы футбаліст самых моцных сусветных клубаў Джордж Веа.

«Новое время» падрыхтавала Топ-10 знакамітых спартоўцаў, якія зрабілі яшчэ і палітычную кар'еру

1. Кахабер Каладзе (39 гадоў, Грузія) - футбаліст у 1993 - 2012 гадах, з 2017 года мэр Тбілісі.

2. Мэні Пакьяа (39 гадоў, Філіпіны) - баксёр у 1995 - 2017 гадах, з 2016 года сенатар парламента Філіпін.

3. Віталь Клічко (46 гадоў, Украіна) - баксёр у 1996 - 2012 гадах, з 2014 года мэр Кіева.

4. Рамарыа дэ Соўза Фарыя (51 год, Бразілія) - футбаліст у 1979 - 2009 гадах, з 2015 года сенатар парламента Бразіліі.

5. Джордж Веа (51 год, Ліберыя) - футбаліст у 1981 - 2003 гадах, з 2017 года прэзідэнт Ліберыі.

6. Гары Каспараў (54 гады, Расея, з 2014 года - Харватыя) - шахматыст у 1973 - 2005 гадах, з 2005 года адзін з лідараў расейскай апазіцыі, сузаснавальнік Аб'яднанага дэмакратычнага руху Салідарнасць.

7. Марк Вільматс (55 гадоў, Бельгія) - футбаліст у 1980 - 2003 гадах, сенатар парламента Бэльгіі ў 2003 - 2005 гадах.

8. Себасцьян Коў (61 год, Вялікабрытанія) - лёгкаатлет у 1978 - 1990 гадах, дэпутат палаты абшчын Вялікабрытаніі ў 1993 - 1997 гадах.

9. Імра Хан (65 гадоў, Пакістан) - гулец у крыкет у 1971 - 1992 гадах, з 2013 года дэпутат Нацыянальнай асамблеі Пакістана.

10. Арнольд Шварцэнэгер (70 гадоў, ЗША) - бодзібілдар у 1968 - 1980 гадах, губернатар штата Каліфорнія ў 2003 - 2011 гадах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках