27 красавiка 2024, Субота, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

27 гадоў таму Літва гераічна абараніла сваю незалежнасць

6
27 гадоў таму Літва гераічна абараніла сваю незалежнасць

У Літве праходзяць мерапрыемствы ў памяць аб падзеях 13 студзеня 1991 года ў Віленскай тэлевежы і парламенту.

27 гадоў таму Літва першай з рэспублік былога СССР абвясціла сваю незалежнасць. Праўда, свабода каштавала дзяржаве 14 чалавечых жыццяў і больш за шэсць сотняў параненых.

11 сакавіка 1990 года Вярхоўны Савет краіны на чале з Вітаўтасам Ландсбэргісам прыняў дэкларацыю аб аднаўленні незалежнасці. Тады ж на тэрыторыі рэспублікі замест савецкай канстытуцыі зноў пачала дзейнічаць старая літоўская ўзору 1938 года.

Масква пастанову мясцовых дэпутатаў не прызнала.

7 студзеня 1991 года прыхільнікі Савецкага Саюза з арганізацыі «Адзінства» паспрабавалі штурмам узяць парламент краіны.

Старшыня Вярхоўнага Савета Вітаўтас Ландсбэргіс тады звярнуўся да літоўцаў з просьбай не дапусціць захопу дзяржаўных будынкаў пракрамлёўскімі сіламі і адбараніць сваю незалежнасць.

У адказ на гэта ужо 8 студзеня Крэмль выказаў публічную ўстурбаванасць тым, што адбываецца. Падставай паслужылі «шматлікія тэлеграмы жыхароў Літвы з заклікам да саюзнага кіраўніцтва навесці ў рэспубліцы парадак», як заявіў старшыня Палаты нацыянальнасцяў Саюзнага парламента Рафік Нішанаў. Гэтыя «лісты» сталі нагодай, каб найбліжэйшыя два дні СССР перакінуў з Пскоўскай вобласці Расеі ў Літву байцоў спецпадраздзялення «Альфа» і дэсантнікаў.

На наступны дзень сотні тысяч людзей розных палітычных поглядаў выйшлі на вуліцы. Адны патрабавалі ўз'яднання літоўцаў з СССР, іншыя - абаранялі незалежнасць.

Гарбачоў афіцыйна запатрабаваў аднаўлення на тэрыторыі Літвы дзеяння Канстытуцыі СССР. Непадпарадкаванне пагражала ўводам войскаў.

11 студзеня гэтае і адбылося. Савецкія вайскоўцы патрулявалі вуліцы і ўстанавілі свой кантроль над віленскім домам друку і іншымі важнымі грамадскімі будынкамі ва ўсёй краіне.

Уночы 13 студзеня савецкія вайскоўцы заехалі ў Вільню на танках. Прыхільнікі незалежнасці вялі на ключавых аб'ектах 24-гадзіннае дзяжурства і будавалі барыкады.

Людзі сустрэлі танкі «жывым шчытом». Вынік - 14 забітых і сотні параненых. Савецкія вайскоўцы заявілі, што яны тут ні пры чым, бо стралялі толькі халастымі патронамі. Яны абвінавацілі ў правакацыях і ахвярах незалежнікаў. Тым больш што сярод загінулых быў і баец «Альфы».

Кропка ў гэтай гісторыі не пастаўленая дагэтуль. Літоўская пракуратура ў 2014 годзе скончыла расследаванне і падрыхтавала 700 тамоў крымінальнай справы. Але да суда яна дагэтуль не даведзеная.

У сувязі з гэтым у першую чаргу варта назваць і грамадзяніна Беларусі былога камандзіра Віленскім гарнізонам генерала Уладзіміра Усхопчыка.

Літоўская пракуратара ўважае былога начальніка Віленскага гарнізона адным з 69 падазраваных у падзеях 13 студзеня 1991 года.

«Усхопчык Уладзімір Мікітавіч, выкарыстоўваючы войскі былога СССР, захопліваў дзяржустановы і прадпрыемствы, удзельнічаў у забойствах жыхароў Літвы і нанясенні ім цялесных пашкоджанняў, выкрадаў зброю, чыніў разбой, маючы на мэце захапіць дзяржаўную і грамадскую маёмасць", - гаворыцца ў пастанове пракуратуры Літвы 2001 года аб вышуку Уладзіміра Усхопчыка.

Пачынаючы з 1992 года, супрацоўнікі пракуратуры Літвы рэгулярна патрабавалі ў беларускіх уладаў выдачы Усхопчыка. Але замест таго, каб выдаць абвінавачанага ўладам той краіны, на тэрыторыі якой ён абвінавачваецца ва ўчыненні шматлікіх (у тым ліку цяжкіх) злачынстваў, Лукашэнка ў траўні 2000 года прызначыў Усхопчыка намеснікам міністра абароны. 23 лютага 2004 ён узнагародзіў генерал-лейтэнанта Уладзіміра Усхопчыка ордэнам «За службу Радзіме» 1 ступені.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках