29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам давядзецца заплаціць ва Украіне падатак за тавар

11
Беларусам давядзецца заплаціць ва Украіне падатак за тавар
ФОТА: RBC.UA

Гаворка ідзе пра тавары, што ўвозяцца на мытную тэрыторыю Украіны як у ручной паклажы, так і ў багажы.

Абмежаванні на ўвоз тавараў ва Украіну з-за мяжы распаўсюджваюцца і на транзітных пасажыраў з Беларусі. Гэта прадугледжвае новы закон, прыняты ва Украіне, паведамляе «Радыё Свабода».

Дзяржаўная фіскальная служба Украіны паведамляе, што абмежаванні на ўвоз тавараў з-за мяжы на ўкраінскую мытную тэрыторыю распаўсюджваюцца і на грамадзян Беларусі, якія здзяйсняюць свае падарожжы праз Украіну.

Гаворка ідзе пра тавары, што ўвозяцца на мытную тэрыторыю Украіны як у ручной паклажы, так і ў багажы.

Згодна з новымі правіламі, бязмытна можна перавозіць праз тэрыторыю Украіну тавары, сумарны кошт якіх не перавышае эквівалент 500 еўраў, а іх вага не перавышае 50 кілаграмаў.

У той жа час, пры паездках па тэрыторыі адзін раз на тры дні, за такія тавары давядзецца заплаціць падатак на даданую вартасць.

Правілы падаткаабкладання тавараў, што ўвозяцца фізічнымі асобамі праз паветраныя пункты пропуску на дзяржаўнай мяжы Украіны, не змяніліся. Бязмытны парог складае 1000 еўраў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках