25 красавiка 2024, Чацвер, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статак зуброў у Палескім запаведніку стаў большым

3
Статак зуброў у Палескім запаведніку стаў большым

У лістападзе мінулага года ў Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку нарадзілася яшчэ адно зубраня.

У 1996 годзе з Белавежскай пушчы сюды завезлі 16 зуброў. Цяпер гэта адна з самых шматлікіх вольных папуляцый зубра з 145 асобін, піша gp.by.

З лістапада да красавіка ў гадавальніку зуброў «Майдан» арганізаваная падкормка жывёл. Кожны дзень работнікі запаведніка запаўняюць кармушкі сенам і аўсянкаю. Асабліва да спадобы зубрам прыйшлася дабаўка з солі з імунным стымулятарам. Са слоў вядучага паляўніцтвазнаўцы запаведніка Сяргея Смалоўскага, у зімовы перыяд гадавальнік наведваюць ад 40 да 70 асобін.

- Вы ведаеце, - кажа паляўніцтвазнавец, - яны такія разумныя. Толькі надыходзіць 1 лістапада - дзень пачатку падкормкі - жывёлы тут як тут. Часцей за ўсё гэта маладыя зубры, мамы з малымі. Асноўны статак знаходзіць сабе пражытак. Колькасць наведванняў залежыць ад суровасці зімы.

Часцей за ўсё час з'яўлення патомства ў зуброў прыпадае на канец вясны - пачатак лета. Але ў запаведніку адзначаецца збой прыроднага цыклу, і зубраняты могуць нарадзіцца ў халодны перыяд. Такі выпадак адбыўся ў лістападзе мінулага года. Вядома, немаўляты, народжаныя ўзімку, патрабуюць асаблівай увагі і дапамогі з боку чалавека.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках