14 жнiўня 2026, Пятніца, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: ЗСУ вызвалілі больш за 600 кв. км украінскай тэрыторыі

ISW: ЗСУ вызвалілі больш за 600 кв. км украінскай тэрыторыі

Украіна рыхтуецца да новага ўдару.

Украінскія войскі ў ходзе контрнаступальнай аперацыі, якая працягвалася з 29 студзеня па 12 жніўня 2026 года, вызвалілі звыш 626 кв. км тэрыторыі на Аляксандраўскім напрамку і ў паўночнай частцы Гуляйпольскага напрамку — на ўчастку фронту, дзе сыходзяцца Дняпрапятроўская, Запарожская і Данецкая вобласці. Такую кансерватыўную ацэнку даў амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW), праверыўшы даныя, агучаныя ўкраінскім кіраўніцтвам 12 жніўня.

Сам Кіеў заяўляў пра больш маштабныя вынікі — вызваленне звыш 745 кв. км тэрыторыі і 26 населеных пунктаў, а таксама пра зачыстку ад расійскіх «інфільтрантаў» яшчэ каля 300 кв. км у тыле.

Украінскі OSINT-праект DeepState ўпершыню адлюстраваў прасоўванне ЗСУ на сваёй карце — раней гэта не рабілі з меркаванняў бяспекі. Паводле карты, каля 240 кв. км перайшлі пад упэўнены кантроль Украіны, а астатняя тэрыторыя пазначаная як «шэрая зона».

Па падліках аналітыкаў, за той жа перыяд — са студзеня па жнівень — расійскія войскі занялі ў суме 586 кв. км украінскай тэрыторыі па ўсіх напрамках фронту. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заяўляў, што мэтай аперацыі было сарваць расійскае вясенне-летняе наступленне і выціснуць расійскія падраздзяленні з Дняпрапятроўскай вобласці.

У ISW адзначаюць, што поспех украінскага контрнаступлення забяспечыла спалучэнне некалькіх фактараў: удасканаленае аператыўнае планаванне камандавання, кампанія па падаўленні і знішчэнні расійскіх сістэм СПА, нарошчванне удараў сярэдняй дальнасці па лагістыцы праціўніка, а таксама перавага Украіны ў прымяненні беспілотнікаў і блакіроўка сеткі Starlink для расійскіх войскаў. Паводле ацэнкі аналітыкаў інстытута, аперацыя дэманструе здольнасць Украіны дасягаць значных тактычных поспехаў пры аднаўленні абмежаванага прымянення механізаваных манеўраных груп на асобных участках фронту.

Таксама ў інстытуце падлічылі, што за аналагічны перыяд расійскія войскі па ўсёй лініі фронту страцілі каля 233,7 кв. км тэрыторыі, здолеўшы заняць толькі 383 кв. км новых плошчаў.

Ваенны аглядальнік Ян Матвееў адзначыў, што ў бліжэйшы час украінскае камандаванне, верагодна, здыме забарону на асвятленне аперацыі і на Ліманскім напрамку. Паводле яго дадзеных, украінскія сілы рыхтуюцца «зрэзаць» кантраляваны Расіяй выступ на поўнач ад горада.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках