26 красавiка 2024, Пятніца, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-начальнік ДАІ Берасцейскай вобласці распавёў пра прычыны сваёй адстаўкі

24
Экс-начальнік ДАІ Берасцейскай вобласці распавёў пра прычыны сваёй адстаўкі
СЯРГЕЙ ТАЛАТАЙ
ФОТА: TUT.BY

Тэст на дэтэктары хлусні Сяргею Талатаю атрымалася прайсці.

Экс-начальнік ДАІ Берасцейскай вобласці Сяргей Талатай пракаментаваў акалічнасці свайго сыходу ў інтэрв'ю газеце «Вечерний Брест».

Пасада начальніка ДАІ Берасцейшчыны аказалася вакантнай з 5 студзеня гэтага года. Сяргей Талатай растлумачыў, што рашэнне сысці з органаў у яго выспявала не адзін год.

- Я скарыстаўся сваім законным правам сысці ў адстаўку па дасягненні тэрміну выслугі. Людзей бударажыць стэрэатып, што нібыта з такіх пасад самі не сыходзяць, павінен, маўляў, быць нейкі «залёт». Але я магу адказна заявіць: ніякіх праблем у мяне на працы не было. Праславуты дэтэктар я прайшоў, з боку кантралюючых службаў і ўладаў да нас ніякіх прэтэнзій не было - берасцейскае ДАІ на добрым рахунку. І я мяркую, гэта майстэрства - сысці на піку, сысці годна. Няўжо абавязкова трэба паўтараць учынкі вядомых спартоўцаў, баксёраў, якія маглі сысці непераможанымі, але заставаліся і ў выніку прайгравалі бой?

Сяргей Талатай адзначыў, што працягне працу ў развіцці транспартнай інфраструктуры горада і вобласці.

- Нам выпала вялікае шчасце ў рэалізацыі праекту «Symbio City». Я застаюся кіраўніком групы мабільнасці гэтага праекта і буду курыраваць усе пытанні, якія тычацца развіцця грамадскага і асабістага транспарту, веласіпеднага руху і іншых момантаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках