27 красавiка 2024, Субота, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самы загадкавы манускрыпт у свеце з'явіўся ў адкрытым доступе

2
Самы загадкавы манускрыпт у свеце з'явіўся ў адкрытым доступе

Копію дакумента можна цяпер купіць за восем тысяч еўраў.

Адзін з самых таямнічых манускрыптаў у гісторыі ўсяго чалавецтва захоўваецца ў Ельскім універсітэце.

Ні час яго напісання, ні аўтар, ні сэнс не вядомыя, бо прачытаць яго нікому так і не ўдалося, паведамляе hronika.info.

Багатых калекцыянераў дзіўных артэфактаў, наважыла ашчаслівіць гішпанскае выдавецтва Siloé - яно выдала манускрыпт найбольш падобны да арыгіналу, накладам 989 асобнікаў. Кніга прадаецца па 8 тысяч еўраў за асобнік. Пакупнікамі само сабой стануць заможныя калекцыянеры і даследчыкі, якім найбольш цікавая таямніца рукапісу.

Таямнічы манускрыпт называюць па імені яго ўладальніка - калекцыянера Войніч, які выявіў кнігу ў 1912 у Італіі. Кніга сама па сабе вельмі прыгожая, маляўнічая. Яна запоўненая прыгожымі малюнкамі раслін, вытанчанымі прыгажунямі. Навукоўцы, якія займаліся вывучэннем гэтай кнігі, так і не зразумелі на якой яна мове, але затое ўжо зняпраўдзілі здагадку, што на старонках напісана абракадабра. Кажуць, што кніга магла быць напісаная двума рознымі людзьмі: адзін маляваў, а другі пісаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках