28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія экспэрты: У нас ёсць 100 заўваг наконт БелАЭС

5
Літоўскія экспэрты: У нас ёсць 100 заўваг наконт БелАЭС
Фота: dpa

Астравецкая АЭС не адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі.

Атамная станцыя, якая будуецца непадалёк ад мяжы з Літвой (БелАЭС) у Астраўцы не адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі, сцвярджаюць літоўскія спецыялісты, якія азнаёміліся са справаздачай стрэсавых тэстаў АЭС і якія прадставілі міжнароднай групе свае заўвагі, паведамляе Delfi.

Літоўская Дзяржінспекцыя атамнай энэргетыкі (VATESI) паведаміла, што Літва сфармулявала больш за 100 заўваг і пытанне ўстойлівасці АЭС да ўздзеяння экстрэмальных сітуацый. Самае важнае пытанне Літвы аб выбары пляцоўкі для будаўніцтва станцыі ў справаздачы не разглядалася, а таму яно і шэраг іншых пытанняў застаюцца без адказу, адзначаецца ў паведамленні.

"У дадатак да раней вылучаных Літвой пытанняў, на якія Беларусь дагэтуль не дала адказаў, азнаямленне са справаздачай стрэсавых тэстаў паказала, што і ў гэтай галіне праект Беларускай атамнай электрастанцыі мае хібы, якія неабходна ліквідаваць да пачатку пуску першага рэактара", - адзначае ў паведамленні кіраўнік рабочай групы і намеснік начальніка VATESI ядзернай бяспекі Сігітас Шляпавічус.

Рабочая група сцвярджае, што ёй не стае абгрунтавання ўстойлівасці АЭС у выпадку падзення цяжкага камерцыйнага самалёта, а таксама забеспячэння незалежнасці сістэмы кіравання ў выпадку цяжкіх аварый. Акрамя таго, у Літвы выклікае сумневы аналіз устойлівасці праекта ў выпадку экстрэмальнага землятрусу, бо ён грунтуецца на даследаваннях 1997 года. Сцвярджаецца, што ў стрэсавых тэстах Астравецкай АЭС не улічаныя магчымыя наступствы ад лясных пажараў у размешчаных паблізу лясах і іншыя небяспекі, у іх ліку магчымая паводка пасля землятрусу, якая можа адбыцца, калі прарвуцца тры штучныя вадаёмы на рацэ Вілля.

Сфармуляваныя літоўскімі інстытутамі заўвагі і пытанні да 25 студзеня будуць перададзеныя Еўрапейскай камісіі і створанай Еўрапейскай групай арганізацый па рэгуляцыі ядзернай бяспекі (ENSREG) міжнароднай рабочай экспэртнай групы. У Літве ў разглядзе справаздачы стрэсавых тэстаў БелАЭС удзельнічаюць VATESI, Інстытут энэргетыкі, кампанія VAE SPB, Ігналінская атамная электрастанцыя (ІАЭС), Літоўская геалагічная служба, гідрамэтэаслужба краіны, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства энэргетыкі, а таксама Агенцтва ўтылізацыі ядзерных адкідаў. Стрэсавыя тэсты АЭС у 2016 годзе праводзіць даччынае прадпрыемства генпадрадчыка Расатаму - Atomprojekt.

Прадстаўнікі літоўскага ўрада ўжо заявілі, што тэсты не даюць адказу на ўсе пытанні, і патрабуюць правядзення тэстаў у адпаведнасці з метадалогіяй АЭС. Атамная электрастанцыя будуецца непадалёк ад мяжы з Літвой, усяго за 50 км ад Вільні. Літва блакуе імпарт выпрацаванай на БелАЭС электраэнэргіі і так імкнецца ўскладніць рэалізацыю праекта.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках