26 красавiка 2024, Пятніца, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы могуць онлайн даведацца пра свае штрафы і запазычанасці

6
Беларусы могуць онлайн даведацца пра свае штрафы і запазычанасці

У ведамстве ўдакладняюць, што інфармацыя ў рэестры носіць даведачны характар.

Беларусы могуць у анлайн-рэжыме атрымаць інфармацыю пра запазычанасці паводле выканаўчых дакументаў, паведамілі ў Міністэрстве юстыцыі. Гэтыя звесткі размешчаны ў спецыяльным рэестры на сайце ведамства. Інфармацыя даступная як фізічным асобам, так і юрыдычным асобам, пачынаючы з 15 жніўня 2017 года, піша tut.by.

- Гэты інфармацыйны рэсурс змяшчае даведачную інфармацыю пра запазычанасці грамадзян, юрыдычных асоб, а таксама іншых суб'ектаў, якія спаганяюцца органамі прымусовага выканання, - тлумачаць у Мінюсце. - У рэестры змяшчаюцца звесткі аб выканаўчых дакументах, якія знаходзяцца на выкананні ў органах прымусовага выканання больш за 30 дзён.

У рэестры таксама можна знайсці інфармацыю пра выканаўчыя дакументы, спагнанне паводле якіх спыненае, да прыкладу, праз ліквідацыю, банкруцтва завінавачанага.

Каб атрымаць інфармацыю, трэба ўвесці пашпартныя звесткі - Прозвішча, імя і ідэнтыфікацыйны нумар.

У ведамстве ўдакладняюць, што інфармацыя ў рэестры носіць даведачны характар, за яе ўдакладненнем неабходна звяртацца ў органы прымусовага выканання.

- Рэсурс дазволіць грамадзянам і суб'ектам гаспадарання атрымаць актуальную інфармацыю пра свае абавязкі ў мэтах прыняцця мер па іх выплаце і прадухіленню негатыўных наступстваў, звязаных з іх прымусовым спагнаннем судовымі выканаўцамі, - кажуць у ведамстве.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках