27 красавiка 2024, Субота, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча выдала рэкордную суму на абарону на 2018 год

3
Польшча выдала рэкордную суму на абарону на 2018 год
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Абаронны бюджэт Польшчы вызначаны паводле формулы 2% ВУП.

Абаронны бюджэт Польшчы ў гэтым годзе з'яўляецца рэкордным паводле сумы. Пра гэта ў аўторак сказаў дырэктар бюджэтнага дэпартамента Міністэрства нацыянальнай абароны генерал-лейтэнант Славамір Пончак, паведамляе "Польскае радыё".

Паводле ягоных слоў, бюджэт вызначаны паводле формулы 2% ВУП і складае 41 млрд 400 млн злотых (амаль 10 млрд еўраў).

Значная частка фондаў, якія застаюцца ў распараджэнні міністра абароны, (блізу 27%) складаюць маёмасныя выдаткі, сярод якіх выдаткі на тэхнічную мадэрнізацыю, якія ў гэтым годзе павялічацца на 13,3%.

Большая частка бюджэту (амаль 32 млн злотых) прызначаная для забеспячэння вонкавай бяспекі і недатыкальнасці межаў. Амаль 3 млрд злотых плануецца выдаць, на закупку вайсковай формы, паліва і медыцынскага абсталявання. Больш за 7 млрд злотых, гэта 18,3%, прызначаныя на бягучыя выдаткі і адукацыю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках