27 красавiка 2024, Субота, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крывушэнка: Да 12-13 гадоў трэба выхоўваць моцных футбалістаў з добрым гульнявым мысленнем

1
Крывушэнка: Да 12-13 гадоў трэба выхоўваць моцных футбалістаў з добрым гульнявым мысленнем
ІГАР КРЫВУШЭНКА
ФОТА: ЯЎГЕН ЕРЧАК, TUT.BY

Як галоўны трэнер нацыянальнай каманды бачыць развіццё дзіцячага-юнацкага футбола ў нашай краіне.

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі Ігар Крывушэнка падзяліўся з «Прессболом» сваім бачаннем развіцця дзіцячага-юнацкага футбола ў нашай краіне:

- У апошнія гады набор у футбольныя школы ўжо паволі саступае месца адбору. Радуе і тое, што ў краіне шмат цікавых турніраў і праектаў. Юніёрская нацыянальная каманда Беларусі каторы год гуляе ў «Кубку развіцця» - выдатным міжнародным турніры. Цікавы і Кубак «Кока-Кока», які ахоплівае ўсе рэгіёны. Ці вось на днях хлопцы з «Мінска» ў манежы сустракаліся з аднагодкамі з каманд узроўню маскоўскага «Спартака», італійскага клуба «Кальяры»... Гэта ж выдатна - абменьвацца досведам, весці дыялог з рознымі футбольнымі школамі. Ды і спаборніцкі момант на міжнародным узроўні заўсёды каштоўны.

Пры гэтым падкрэслю: перакананы, што да пэўнага ўзросту дзіця не павінна гуляць на вынік. І дзіцячым трэнерам у першую чаргу неабходна рыхтаваць індывідуальнасці, а не каманды. А тактыку і вынік патрабаваць потым, падчас сталення падапечных. Ва ўзросце ж да 12-13 гадоў трэба імкнуцца выхоўваць індывідуальна моцных футбалістаў з добрым гульнявым мысленнем. Не заганяць іх псіхалагічна, не крычаць праз памылкі, што можа спарадзіць страх і скаванасць. Наадварот, дзяцей трэба разнявольваць, каб яны гулялі ў задавальненне - і не баяліся паказаць сябе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках