10 траўня 2024, Пятніца, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Францішак: Барацьба з карупцыяй - наша агульная бітва

Папа Францішак: Барацьба з карупцыяй - наша агульная бітва
ПАПА РЫМСКІ ФРАНЦІШАК

Папа Рымскі, знаходзячыся з візітам у Перу, выказаўся за неабходнасць прыкладання максімальных намаганняў у барацьбе з карупцыяй.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Як адзначаецца, пантыфік зрабіў адную са сваіх заяў аб карупцыі ў прысутнасці прэзідэнта Перу Пабла Кучынскі, якому ў канцы мінулага года спрабавалі абвясціць імпічмент праз абвінавачванні ў атрыманні незаконных выплат ад бразільскай камерцыйнай кампаніі.

"Барацьба з карупцыяй патрабуе большай культуры празрыстасці паміж дзяржаўнымі структурамі, прыватным сектарам і грамадзянскай супольнасцю, і я не выключаю царкоўныя суполкі", - сказаў Францішак.

"Усё, што робіцца для барацьбы з гэтым сацыяльным бедствам, заслугоўвае нашай максімальнай увагі і ўдзелу... Гэта бітва, у якой ўдзельнічаем усе мы", - сказаў кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы ў прамовы за межамі прэзідэнцкага палаца ў цэнтры Лімы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках