27 красавiка 2024, Субота, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік Пентагона назваў уразлівыя месцы Расеі

1
Экс-кіраўнік Пентагона назваў уразлівыя месцы Расеі
ЭШТАН КАРТЭР

Расею можна аслабіць, калі яна будзе аслабляць іншых.

Экс-міністр абароны ЗША, які кіраваў Пентагонам падчас прэзідэнцтва Барака Абамы, Эштан Картэр у інтэрв'ю «Новому времени» назваў уразлівыя месцы Расеі.

"Расея - моцная краіна, але не усёмагутная. Яна ўразлівая ў многіх месцах. Па-першае, старэе насельніцтва. Па-другое, яна геаграфічна занадта расцягнутая. Па-трэцяе, няма стабільнасці ў расейскім грамадстве", - заявіў Картэр.

Ён падкрэсліў, што Расею можна аслабіць, калі яна будзе аслабляць іншых.

Нагадаем, 2 жніўня 2017 года прэзідэнт ЗША Дональд Трам падпісаў закон аб увядзенні новых санкцый, супраць Расеі.

Аднак Белы дом або ўстановы адміністрацыі дагэтуль не апублікавалі ніводнага дакумента аб фізічных і юрыдычных асобах, якія дзейнічаюць у інтарэсах расейскай выведкі і абароны, для таго каб супраць іх можна было выкарыстаць санкцыі.

Амерыканскія сэнатары выступілі з крытыкай Белага дома, абвінаваціўшы адміністрацыю Трампа ў зацягванні з увядзеннем новага закона, што робіць больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні да Расеі.

Новыя санкцыі павінны быць апублікаваныя ў пачатку лютага 2018 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках