29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БГК імя Мяшкова здабыў другую перамогу на турніры ў Фінляндыі

БГК імя Мяшкова здабыў другую перамогу на турніры ў Фінляндыі

Берасцейцы былі мацнейшыя за ісландскі «Афтурэлдзінг» - 33:26.

Асаблівых праблем «мяшкоўцы» не мелі, але Сяргей Бябешка зноў вырашыў не рызыкаваць масавым запускам на пляцоўку моладзі, піша vb.by. Гульнявы час з найбліжэйшых рэзервістаў атрымалі толькі трое - паўсярэдні Ягор Будзейка і Андрэй Яшчанка, а таксама разыгрываючы Валянцін Куран. Хлопцы згулялі ў меру магчымасцяў, агульнай кашы не сапсавалі, а Яшчанка аказаў цалкам значную дапамогу больш правераным «забойшчыкам» у асобе Шкурынскага, Нікуленкава, Астрашапкіна, Разгора і Вукіча.

БГК ім. Мяшкова (Берасце) - Афтурэлдзінг (Ісландыя) - 33:26 (15:11)

БГК: Турчык (М.В.), Чарапенька (16 сэйваў/40 кідкоў); Будзейка (1), Яшчанка (3), Шкурынскі (4), Нікуленкаў (5), Наумук (М.В.), Шумак (3), Вукіч (4/3), Проданавіч (2), Разгор (4), Дарафееў (М.В.), Сельвесюк (1), Куран (1), Лашчакоў (М.В.), Астрашапкін (5).

Сёння а 15.00 паводле беларускага часу берасцейцы згуляюць з гаспадарамі турніру - «Рыіхімякі Кокс». Фінская дружына ўчора ў цяжкім матчы падолела дацкі «Колдзінг» 32:31, а таму з БГК у «коксаў» будзе вочнае бітва за 1-2 месцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках