20 красавiка 2024, Субота, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША паспяхова выпрабавалі ядзерны рэактар для місіі на Марс

3
У ЗША паспяхова выпрабавалі ядзерны рэактар для місіі на Марс
ФОТА: NASA.GOV

Поўнамаштабныя выпрабаванні ядзернага рэактара маюць пачацца ў сакавіку 2018 года.

У штаце Нэвада (ЗША) прайшлі паспяховыя выпрабаванні ядзернага рэактара Kilopower, які зможа забяспечваць энэргіяй першыя паселішчы людзей на Марсе.

Пра гэта ў пятніцу, 19 студзеня, распавёў намеснік дырэктара NASA ў касмічных тэхналогіях Стыў Юрчук, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

«Кампактныя памеры Kilopower і магутнасць дазволяць даставіць некалькі блокаў на адным караблі, а таксама забяспечыць генерацыю дзясяткаў кілават магутнасці», - распавёў Юрчук.

Адзначаецца, што поўнамаштабныя выпрабаванні ядзернага рэактара маюць пачацца ў сакавіку 2018 года.

На гэты момант вядома, што для паўнавартаснай працы заселенай станцыі на паверхні Марса трэба ўвесці ў дзеянне 4-5 такіх установак.

Адзначана, што Kilopower працуе паводле прынцыпу рухавіка Стырлінга і мае мала рухомых частак. Сама актыўная зона мае памеры рулона папяровых ручнікоў.

Нагадаем, раней кіраўнік прыватнай амэрыканскай касмічнай кампаніі SpaceX Ілан Маск заявіў пра намер адправіць на Марс чырвоны аўтамабіль Tesla Roadster.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках