31 жнiўня 2026, панядзелак, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Як стадыён у Забже адрэагаваў на хет-трык Шкурына

1
Відэафакт: Як стадыён у Забже адрэагаваў на хет-трык Шкурына
Ілля Шкурын

Балельшчыкі «Катовіце» падзякавалі беларусу.

Пасля хет-трыка Іллі Шкурына гасцявая трыбуна пачала гучна скандаваць ягонае прозвішча. Кадры, знятыя на стадыёне ў Забже, дзе праходзіў матч, апублікавала «Трыбуна».

Нагадаем, 30 жніўня «Катовіце» выйгралі ў «Гурніка» Забже (3:2) ў матчы 6-га тура чэмпіянату Польшчы.

Беларускі форвард «гексаў» Ілля Шкурын адыграў матч цалкам і адзначыўся трыма галамі (на 11-й, 90+1-й і 90+10-й хвілінах).

Заўважым, што ў жніўні 2020 года Ілля Шкурын падтрымаў пратэсты і адмовіўся гуляць за зборную краіны, пакуль пры ўладзе застаецца Лукашэнка. У 2022 годзе беларус падтрымаў украінцаў, якія змагаюцца за свабоду.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках