27 красавiка 2024, Субота, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея: пуга, морква і дэзінфармацыя

1
Расея: пуга, морква і дэзінфармацыя

Пасля халоднай вайны Маскве спатрэбіліся новыя спосабы ўплыву дзеля сваіх інтарэсаў.

"Мне б хацелася, каб Еўрапейскі Звяз мог падтрымліваць з Расеяй гладкія і цесныя, нават цёплыя стасункі", - піша ў артыкуле, апублікаваным у El Pais (пераклад - inopressa.ru), Беатрыс Бесера Бастэрэчэа, дэпутатка Еўрапарламенту з групы ALDE, віцэ-старшыня падкамісіі ў пытаннях правоў чалавека ў Еўрапарламенце. "Гэта вялікая краіна са складаным сацыяльным уладкаваннем і багатай культурай, і гэта вельмі актыўны народ, нягледзячы на тое, што здаралася з ім цягам стагоддзяў", - тлумачыць аўтарка.

"Але, на жаль, Расея ўжо шмат гадоў таму абрала сабе канцэпцыю ахвяры і прыхільніцы імперыі адначасова, якая ідзе ад вярхоў. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін стаў на шлях канфрантацыі", - гаворыцца ў артыкуле. На думку аўтаркі, пасля халоднай вайны Маскве спатрэбіліся новыя спосабы ўплыву дзеля сваіх інтарэсаў, і гэтыя спосабы можна назваць дэзінфармацыяй.

"Мэта расейскай дэзінфармацыі палягае не столькі ў тым, каб людзі паверылі ў нешта далёкае ад рэальнасці, колькі ў тым, каб людзі адмовіліся высвятляць, якая рэальнасць", - піша аўтар.

На думку Бастэрэчэа, даведзена, што ЕЗ "сутыкнуўся са стратэгіяй, мэта якой - паслабленне заходніх краін. Расея імкнецца аслабіць Еўропу, бо хоча захаваць за сабой Украіну і іншыя краіны гэтай зоны або, як мінімум, захаваць іх у якасці краін-кліентаў. Паколькі альтэрнатывай для гэтых краін служыць Еўразвяз, для Расеі мы з'яўляемся праціўнікам, і, такім чынам, яна імкнецца абмежаваць нашы палітычныя магчымасці, правакуючы ў нас унутраныя крызісы". Расейскія ўлады мабілізуюць войскі супраць дысідэнтаў і прапануюць дапамогу хаўруснікам. Гэта новая мадальнасць дзеянняў за мяжой, якую можна было б назваць "пуга, морква і дэзінфармацыя", гаворыцца ў артыкуле.

Аўтарка заяўляе: "Той, хто захоча абараняць наступны ксенафобскі праект на Захадзе, павінен рабіць гэта на роўных умовах з усімі астатнімі. Давайце не дапускаць, каб нашы дэмакратычныя працэсы змешваліся з новымі формамі бяскроўнай вайны".

Як змагацца з дэзінфармацыяй? На думку аўтаркі, гэта пытанне бяспекі, на ўзроўні ЕЗ яго павінна развязваць Еўрапейская служба замежных сувязяў, прычым каардынаваць усе дзеянні з NATO.

Дэпутат прызнае, што гэтыя намаганні ў выніку паўплываюць на ўмовы грамадскай дыскусіі. "Відавочна, Пуцін уважае нашы грамадзянскія свабоды за слабае месца, але ён памыляецца: у іх наша сіла. Таму ў нас ёсць правілы. Мы стараемся іх перагледзець, каб гарантаваць, што нам не падсунуць спробу аслабіць нас пад выглядам свабоды выказвання меркаванняў. Нам таксама патрэбныя рэсурсы: мы павінны высветліць планы маніпулятараў, каб сарваць іх. Агульная еўрапейская выведка цяпер патрэбная як ніколі", - паказвае Бастэрэчэа.

Яна мяркуе, што спосаб барацьбы з хлуслівымі навінамі – распаўсюд хлуслівых навін аб пазітыўных баках жыцця ў еўрапейскіх краінах у XX стагоддзі. "У канчатковым рахунку, што могуць прапанаваць наўзамен аўтарытарныя дзяржавы або, як выказваецца Закарыя, "іліберальныя дэмакратыі"? У найлепшым выпадку - росквіт без свабоды, як Кітай. А ў выпадку Расеі - хіба што бясплодную настальгію аб імперыі", - рэзюмуе аўтарка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках