27 красавiка 2024, Субота, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму расейская эліта нервуецца з нагоды новых санкцый ЗША

6
Чаму расейская эліта нервуецца з нагоды новых санкцый ЗША

У бізнэс-эліты РФ ёсць сур'ёзныя прычыны нервавацца.

«Новы раўнд амерыканскіх санкцый скіраваны супраць Расеі, і ў бізнэс-эліты гэтай краіны ёсць прычыны нервавацца, - сцвярджае Натан Ходж у The Wall Street Journal (пераклад - inopressa.ru). - Гаворка ідзе пра «Закон аб супрацьстаянні спаборнікам Амерыкі праз санкцыі» (CAATSA), падпісаны прэзідэнтам Дональдам Трампам у жніўні. Гэты жорсткі новы закон прызначаны для таго, каб пакараць Крэмль за ўмяшанне ў прэзідэнцкія выбары 2016 года ў ЗША».

«Згодна з новым законам міністэрства фінансаў ЗША павінна выпусціць падрабязную справаздачу з пералікам «вядучых замежных палітычных фігур і алігархаў Расейскай Федэрацыі», у тым ліку асоб, блізкіх да расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, з указаннем прыкладных сум іх асабістага багацця і вядомых крыніц даходу, - гаворыцца ў артыкуле. - у Маскве поўна спекуляцый з нагоды новага спісу, які павінен быць абнародаваны ў пачатку лютага. Існуючыя санкцыі ўжо накіраваныя супраць блізкага кола Пуціна і ключавых [расейскіх] прадпрыемстваў, аднак новыя санкцыі пагражаюць дадаткова перагарадзіць ім доступ да замежнага крэдытавання, зрэзаць іх свабоду перамяшчэння на Захадзе ці весці бізнэс у ЗША».

«Пакуль незразумела ні хто ўвойдзе ў гэты спіс, ні якім чынам яны будуць пакараныя. У гэтым ненадзейным клімаце Пуцін паклапаціўся пра тое, каб заручыцца падтрымкай бізнэс-эліты, напрыклад, прапанаваў нацыяналістычныя эканамічныя меры. У Вашынгтоне, між тым, закон выклікаў выбух актыўнасці расейскіх гульцоў, якія спрабуюць разлічыць патэнцыйны эфект ад яго», - распавядае журналіст.

«За апошнюю пару месяцаў мы бачылі больш расейскіх лабістаў і адвакатаў, чым за вельмі доўгі час, - сказаў Андэрс Ослунд, старшы навуковы супрацоўнік Атлантычнага савета ў Вашынгтоне. - Актыўнасці з іх боку вельмі шмат».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках