6 траўня 2024, панядзелак, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сірыйскія курды: Турцыя хлусіць, калі кажа пра аперацыю супраць ІД

Сірыйскія курды: Турцыя хлусіць, калі кажа пра аперацыю супраць ІД
Фота: REUTERS/Osman Orsal

Cтамбул спрабуе ўвесці сусветную грамадскасць у зман.

Курдскія ваенізаваныя фармаванні сцвярджаюць, што ўрад Турцыі хлусіць пра мэты і метады правядзення ваеннай аперацыі «Аліўкавая галіна» пад горадам Афрынам на паўночным захадзе Сірыі. Са слоў прадстаўніка Сіл дэмакратычнай Сірыі (SDF) Рэдура Ксяліла, у гэтым месцы няма тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы», супраць якіх нібыта праводзіць аперацыю турэцкае войска, піша liga.net cа спасылкай на агенцтва Reuters.

Спікер альянсу сірыйскай апазіцыі і курдскіх фармаванняў растлумачыў, што такія заявы камандавання войскам Турцыі - «хлусня з мэтай увесці ў зман сусветную грамадскасць».

Ксяліл сцвярджае, што «ўвесь свет ведае» - у Афрыне нібыта няма пазіцый ІД.

Прадстаўнік SDF удакладніў, што супраць турэцкага кантынгенту ў Сірыі ваююць таксама добраахвотнікі з ФРГ, Брытаніі і нават ЗША.

20 студзеня 2018 году турэцкае войска пачало наносіць авіяўдары па памежных і падкантрольных курдскім фармаванням PYD/YPG горада Афрына ў паўночнай Сірыі. Туркі імкнуцца выцесніць з рэгіёну курдскія Атрады народнай абароны, каб стварыць нібыта «пояс бяспекі» каля мяжы. Акрамя таго, Анкара кажа, што наступ нацэлены і на пазіцыі тэрарыстычнай сеткі «Ісламская дзяржава». Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што хоча хуткага заканчэння аперацыі «Аліўкавая галіна» на поўначы Сірыі.

Пад Афрынам каля каля турэцка-сірыйскай мяжы ў апошнія некалькі дзён у выніку абстрэлаў загінулі мірныя жыхары, заявілі ў ААН. Цяпер там пражываюць 324 тысячы чалавек, у тым ліку 126 тысяч вымушаных перасяленцаў з іншых раёнаў Сірыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках