6 траўня 2024, панядзелак, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Polskie radio»: Хартыя'97 з'яўляецца важнай крыніцай інфармацыі пра Беларусь, Украіну і Расею

6
«Polskie radio»: Хартыя'97 з'яўляецца важнай крыніцай інфармацыі пра Беларусь, Украіну і Расею

Польскія СМІ пішуць пра блакаванне незалежнага сайта сharter97.org.

Галоўная рэдактарка сайта сharter97.org Наталля Радзіна распавяла сайту Polskie Radio, што з вечара 24 студзеня ад чытачоў пачала паступаць інфармацыя пра блакаванне сайта.

Галоўная рэдактарка cайта «Хартыя'97» кажа, што Лукашэнка ў сувязі з пагаршэннем эканамічнай сітуацыяй, імаверна, баіцца чарговай хвалі пратэстаў, такой, як была мінулай вясной.

Вядомая незалежная журналістка, галоўная рэдактарка парталу «Хартыя'97», Наталля Радзіна дадала, што сайт Charter97.org вельмі папулярны, колькасць чытачоў павялічылася пасля таго, як рэдакцыя пераехала ў Варшаву:

- У нас больш за 3 мільёны ўнікальных карыстальнікаў у месяц і 50 мільёнаў праглядаў, - кажа Наталля Радзіна.

Невядома, чаму менавіта сёння інтэрнэт-партал быў заблакаваны. Галоўная рэдактарка мяркуе, што пастанова была прынятая нашмат раней, а менавіта сёння яе прывялі ў дзеянне.

На сваім вэб-сайце і ў сацыяльных сетках Charter97.org публікуе метады абыходу блакіроўкі для жыхароў Беларусі.

Як піша «Хартыя-97», некаторыя правайдэры, у прыватнасці «Атлант Тэлекам», паведамляюць наступнае:

«Калі вы бачыце гэта паведамленне, значыць адрас, на які вы спрабавалі трапіць, знаходзіцца ў спісах абмежаванага доступу згодна з указам Прэзідэнта РБ №60 ад 1.02.2010, з пастановай Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце РБ №4/11 ад 29.06.2010, дэкрэтам прэзідэнта РБ №6 ад 2014/12/28 і з пастановай Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце РБ і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі №6/8 ад 2015/02/19».

Рэдакцыя інтэрнэт-парталу «Хартыя-97» была вымушаная з'ехаць за мяжу адразу ж пасля пратэстаў 19 снежня 2010 года і наступных арыштаў. Цяпер cайт сharter97.org размяшчаецца ў Польшчы і адтуль працуе для чытачоў з Беларусі.

Навіны тычацца не толькі Беларусі, але і сітуацыі ў Расеі і Украіне. Пачынаючы з Еўрамайдана, сharter97.org быў і з'яўляецца важнай крыніцай аб'ектыўнай інфармацыі пра сітуацыю ва Украіне. На Беларусь моцна ўплываюць расейскія СМІ, і ў незалежных СМІ ёсць вялізныя праблемы. Беларусам цяжка атрымліваць аб'ектыўную інфармацыю.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках