29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы ахвочыя ўзяць Лукашэнку старшынём калгаса

55
Украінцы ахвочыя ўзяць Лукашэнку старшынём калгаса
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Правадыру прапануюць месца ў Палтаўскай вобласці.

Аб прывабнай прапанове для Лукашэнкі распавёў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч.

«Быў на з'ездзе ўкраінскіх сацыял-дэмакратаў. Добрая навіна ад іх - калегі ахвочыя забраць нашага «прэцэдэнта» старшынём калгаса ў парадку пераводу на раўназначную пасаду.

Абяцаюць яму службовае жытло і асабовы конны транспарт. Жонка прапаноўвала адправіць яго ў Луганскую вобласць. Але ж мы не звяры - пагадзіліся на Палтаўскую.

Саша, не будзь дурнем - згаджайся, пакуль не позна», - напісаў на сваёй старонцы Мікалай Статкевіч.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках