15 траўня 2026, Пятніца, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сумы заробкаў будуць вызначаць дырэктары?

40
Сумы заробкаў будуць вызначаць дырэктары?

На стратных прадпрыемствах беларусы будуць працаваць амаль задарма.

Тарыфную стаўку першага разраду ў Беларусі плануецца замяніць базавай. Пра гэта сёння ў інтэрв'ю тэлеканалу ОНТ паведаміла міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

Міністарка распавяла, што ў Беларусі плануецца «ўдасканаліць» сістэму аплаты працы ў бюджэтнай сферы.

Цяпер яна нібыта дзейнічае ўжо некалькі дзясяткаў гадоў. Стаіць задача перагледзець яе на працягу 2018 года.

«Плануем перайсці ад тарыфнай стаўкі першага разраду да базавай стаўкі. Пры гэтым яна будзе раўняцца бюджэту пражытачнага мінімуму», - паінфармавала Ірына Касцевіч.

Перш за ўсё, гэта дазволіць спрасціць сістэму аплаты працы. «Мы максімальна сыходзім ад цэнтралізаванай сістэмы, пераходзім да змяшанай. У кіраўніка будзе больш магчымасцяў у плане стымулявання аплаты працы», - патлумачыла міністарка.

Нагадаем, што на многіх стратных прадпрыемствах беларусы і так працуюць за $40-100 у месяц, пры гэтым заробак могуць выдаваць прадуктамі.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках