29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як трэба правільна харчавацца, каб зрок быў вострым

3
Як трэба правільна харчавацца, каб зрок быў вострым

Некалькі простых парадаў.

Дрэннае харчаванне негатыўна адбіваецца на нашым здароўі і самаадчуванні. З прычыны дрэннага рацыёну пагаршаецца і зрок: паніжаецца тонус вочнай мышцы, з'яўляецца сіндром сухасці вачэй і праблемы з сятчаткай. Прадухіліць узнікненне гэтых праблемаў дапамогуць прадукты, у якіх утрымліваюцца такія рэчывы, як цынк, бэта-каратын, лютэін, медзь, селен, а таксама вітаміны В, С і Е, піша healthyliving.com.ua.

Лютэін абараняе вочы ад ультрафіялетавага выпраменьвання, дазваляе пазбегнуць катаракты і значна паляпшае вастрыню зроку.

Дэфіцыт лютэіну ў арганізме можа прывесці да адчувальнасці ўспрымання святла, пагаршэння зроку, рызыкі развіцця такіх захворванняў вачэй, як глаўкома і катаракта.

Дастатковая колькасць лютэіну ўтрымліваецца ў курыным жаўтку, пятрушцы, шпінаце, сельдэрэі, зеляніне цыбулі парэю, цукіні, зялёным гарошку, фісташках, спаржы, моркве, памідорах, бураках, малінах, чарэшнях і трускалках.

Бэта-каратын выпрацоўвае зрокавы пігмент радапсін, які адказвае за ўменне вачэй прыстасоўвацца да цемры. Таксама гэты правітамін падтрымлівае вастрыню зроку. Недастатковая колькасць бэта-каратыну ў арганізме прыводзіць да зніжэння зроку, з'яўлення пачуцця пяску ў вачах. Таксама пры недахопе гэтага правітаміну слізістая абалонка вачэй перасыхае ў памяшканні і моцна слязіцца на холадзе.

Найбольшая колькасць бэта-каратыну ўтрымліваецца ў абляпісе, моркве, зеляніне пятрушкі, шпінаце, зялёнай цыбулі, сельдэрэі, пладах шыпшынніку, чарамшы і часнаку.

Вітамін В1 адказвае за перадачу імпульсу ад зрокавага нерва ў галаўны мозг. Дэфіцыт гэтага вітаміну прыводзіць да хуткай стамляльнасці вачэй, парушэння адчувальнасці і развіцця дыстрафіі зрэнкі.

Папоўніць запасы гэтага вітаміну можна насеннем сланечніку, прарослымі зярнятамі пшаніцы, кедровымі арэхамі, арахісам, а таксама грэчкавай і аўсянай крупамі.

Вітамін В2 адказвае за абмен рэчываў у крышталіку, абараняе сятчатку ад уздзеяння ультрафіялетавага святла, нармалізуе працэс забеспячэння вачэй кіслародам. Недахоп у арганізме гэтага вітаміну прыводзіць да парушэння сутонневага зроку, развіцця глаўкомы, катаракты, кан'юктывіту, а таксама запалення рагавіцы

Вітамін утрымліваецца ў кедравых арэхах, шампіньёнах, курыных яйках, пячонцы, цяляціне, свініне і бараніне.

Вітамін В3 прадухіляе змярцвенне глядзельнага нерва і сасудзістыя разлады.

Вялікая колькасць гэтага вітаміну ўтрымліваецца ў белых грыбах, зялёным гарошку, арахісе, курыных яйках і фасолі.

Вітамін В6 адказвае за вастрыню зроку, дапамагае змагацца з запаленчымі працэсамі ў зрокавым нерве. Пра недахоп гэтага вітаміну сігналізуюць боль і напружанне ў вачах.

Шмат гэтага вітаміну ў просе, фасолі, салодкім перцы, часнаку, абляпісе, курыным мясе, скумбрыі і хрэне.

Вітамін В12 забяспечвае нармальнае кровазабеспячэнне вачэй, перашкаджае слепаце, запаленчым і дыстрафічных захворванням вачэй.

Найбольшая колькасць гэтага вітаміну ўтрымліваецца ў свіной і курынай пячонцы, акуні, карпе, трасцэ, а таксама ў мясе ялавічыны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках