Затрыманы намеснік галоўнага лекара Менскай абласной дзіцячай бальніцы
25- 9.01.2018, 21:27
- 73,055
Намесніка галоўнага лекара абвінавачваюць у атрыманні хабару.
Як паведамляе УУС Менскага аблвыканкама, намеснік галоўнага лекара Менскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы атрымаў 1000 рублёў ад індывідуальнага прадпрымальніка. Сутнасць пытання заключалася ў прыцягненні «патрэбнага» падрадчыка для правядзення будаўніча-мантажных і аздобных прац на аб'ектах медустановы.
48-гадовы фігурант больш за сем гадоў працаваў ва ўстанове аховы здароўя.
Распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.430 Крымінальнага кодэкса, згодна з якой прадугледжваецца пазбаўленне волі на тэрмін да 7 гадоў.