15 жнiўня 2026, Субота, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі распавёў пра поспехі ў блакаванні расійскага поўдня

Зяленскі распавёў пра поспехі ў блакаванні расійскага поўдня
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: GETTY IMAGES

Выконваецца план далёкасяжных санкцый Украіны.

На пасяджэнні Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага вызначылі крокі і меры па ўмацаванні напрамкаў Славянска і Канстанцінаўкі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у вячэрнім відэазвароце.

Ён падзякаваў украінскім падраздзяленням, якія знішчаюць акупантаў і супрацьдзейнічаюць расійскім штурмам і іх «прасочванню».

«Разлічваем, што цяпер, у жніўні, будзе знішчана не менш за 30 тысяч акупантаў», — адзначыў Зяленскі.

Таксама прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што сёлета Украіна змагла перайсці да значна больш тэхналагічнай абароны.

«Выконваецца план далёкасяжных санкцый, і ўсё больш нашых удараў па цэлях на сярэдніх дыстанцыях. Фактычна мы дасягнулі блакавання расійскага поўдня, і гэтую стратэгічную аперацыю пашыраем — пашыраем цалкам справядліва — у адказ на расійскія ўдары па нашых партах, па нашых гарадах», — падкрэсліў Зяленскі.

Паводле яго слоў, неабходна аказваць ціск на расійскае грамадства, каб яно ўсвядоміла: вайну трэба завяршыць. Ён дадаў:

«Нашы санкцыі супраць расійскіх НПЗ, іх аб'ектаў у расійскай нафтавай сферы, нашы ўдары па расійскай ваеннай лагістыцы, наша аперацыя ў акваторыі Чорнага і Азоўскага мораў — усё гэта накіравана на абмежаванне патэнцыялу расійскай вайны. Важна працягваць гэта таксама і больш актыўнымі палітычнымі і юрыдычнымі дзеяннямі».

Пры гэтым ён падкрэсліў, што прынята рашэнне аб украінскім пакеце санкцый супраць кампаній і суднаў, якія вывозяць украдзенае з часова акупаванай тэрыторыі Украіны збожжа і іншыя тавары. Таксама рыхтуюцца новыя пакеты санкцый супраць расійскай ваеннай прамысловасці, супраць фінансавых ланцужкоў і пасярэднікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках