15 жнiўня 2026, Субота, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы самы багаты чалавек у гісторыі

5
Названы самы багаты чалавек у гісторыі
Джэф Безас

Яго багацце на 9 студзеня 2018 года ацэньваецца ў 105 мільярдаў даляраў.

Амерыканскі тэлеканал CNN назваў заснавальніка Amazon Джэфа Безаса самым багатым чалавекам у гісторыі. Паводле рэйтынгу мільярдэраў, складзеным агенцтвам Bloomberg, яго багацце на 9 студзеня 2018 года ацэньваецца ў 105 мільярдаў даляраў, паведамляе glavnoe.ua.

Рост багацця Безаса адбыўся за кошт павелічэння кошту акцый Amazon, якія ў першыя дні 2018 года дадалі 6,62 адсоткі і каштавалі 1,3 тысячы даляраў за адзінку.

Як адзначае тэлеканал, Безас пабіў рэкорд, усталяваны заснавальнікам Microsoft Білам Гейтсам, капітал якога, паводле ацэнак Bloomberg і Forbes, ненашмат перавышаў 100 мільярдаў даляраў у 1999 годзе. Аднак пасля гэтага ён пачаў падаць і, паводле апошніх звестак, складае 93,3 мільярда даляраў.

Безас заснаваў Amazon у 1994 годзе, за 2016 год абарот кампаніі склаў блізу 136 мільярдаў даляраў. Акрамя акцый Amazon, Безасу належаць газета The Washington Post і кампанія Blue Origin, якая займаецца распрацоўкай касмічнага карабля.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках