27 красавiка 2024, Субота, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хлопцы, ёсць яшчэ Божы суд!»

22
«Хлопцы, ёсць яшчэ Божы суд!»
ЗЛЕВА НАПРАВА: АНТОН ВЯЖЕВІЧ І ЯЎГЕН БАРАНОЎСКІ

Як судзяць камандзіра роты і прапаршчыка паводле справы Коржыча.

Пасля абеду Менскі абласны суд працягнуў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да камандзіра роты Паўла Сукавенкі і прапаршчыка Артура Вірбалы. Іх абвінавачваюць у злоўжыванні ўладай, піша tut.by. Паводле справы сем пацярпелых. Сярод іх сяржанты Яўген Бараноўскі, Ягор Скуратовіч і Антон Вяжэвіч.

Нагадаем, што абвінавачаныя Павел Сукавенка і Артур Вірбал былі затрыманыя ўвосень 2017 года пасля гібелі 21-гадовага жаўнера Аляксандра Коржыча. Першапачаткова Вірбалу падазравалі ў махлярстве: нібыта ён забраў картку шарагоўца і карыстаўся ёю. Але затым і Вірбалу, і Сукавенку было выстаўленае абвінавачванне паводле ч. 1, ч. 2 арт. 455 КК (Злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады альбо бяздзейнасць улады). Іх справы вылучылі ў асобнае справаводства, за давядзенне да самагубства Коржыча на лаву падсудных адправіліся сяржанты Яўген Бараноўскі, Ягор Скуратовіч, Антон Вяжэвіч.

У жніўні Павел Сукавенка і Артур Вірбал ужо з'яўляліся ў судзе, іх канваявалі на працэс паводле гучнай справы як сведак. Сёння - яны ўжо абвінавачаныя, а Бараноўскі, Скуратовіч, Вяжэвіч — пацярпелыя.

Да абеду 1 кастрычніка ў судзе стала вядома, што паводле версіі следства, Артур Вірбал не раз выкарыстоўваў фізічную сілу да сяржантаў і жаўнераў. У матэрыялах крымінальнай справы пазначана, што прапаршчык біў сяржантаў і салдат з надуманых падстаў і за хібы ў службе.

Камандзіра роты Паўла Сукавенку абвінавачваюць у тым, што ён патрабаваў у вайскоўцаў купіць прадукты харчавання, прысвойваў сабе іх грошы, а таксама выкарыстоўваў фізічную сілу.

Артур Вірбал віну прызнаў цалкам, Павел Сукавенка-ч.1 арт 455 КК прызнаў цалкам, другую частку — часткова.

- Не прызнаю гвалт, што біў палкай, нагамі і кулакамі, - сказаў ён.

ЗЛЕВА НАПРАВА: АРТУР ВІРБАЛ І ПАВЕЛ СУКАВЕНКА

У перапынку судовага паседжання Святлана Коржыч, мама загінулага шарагоўца, гучна звярнулася да ўсіх фігурантаў:

- Хлопцы, ёсць жа яшчэ Божы суд! Дадуць вам тэрмін, адседзіце і выйдзеце, а тое, што я ўбачыла на могілках, гора непапраўнае.

Жанчыне ніхто не адказаў. Пацярпелы Яўген Бараноўскі працягвае намагаць: многія эпізоды, якія тычацца дзедаўшыны, ён не памятае. Але не будзе адмаўляць словы сведак, якія бачылі, як абвінавачаныя Сукавенка і Вірбал білі сяржанта Бараноўскага.

У заяве на імя старшыні КДБ пацярпелы пісаў, што кожны панядзелак было заведзена, каб камандзіру роты прыносілі прадукты пасля выходных.

"Інакш ён ладзіў нам шмон", - пісаў восенню 2017 года Яўген Бараноўскі.

Ужо сёння ў судзе каментуючы гэтую заяву, сяржант назваў яе "перабольшаннем", адмовіўшыся ад некаторых слоў. Але пацвердзіў, што аднойчы Артур Вірбал забраў у яго берцы, і тады Бараноўскі звярнуўся да камандзіра роты прадаць іншыя берцы. Павел Сукавенка прызначыў кошт 55 рублёў, сяржант пагадзіўся.

Яшчэ раз вайскоўцы збіралі грошы, каб пафарбаваць сцяну каля лесвіцы.

- Яўген Сяргеевіч, скажыце, калі ласка, хто і калі мне перадаваў грошы на афарбоўку? - звярнуўся абвінавачаны Сукавенка да Бараноўскага.

- Я ж не сказаў, што менавіта вы займаліся гэтым пытаннем. Я толькі меркаваў, - адказаў пацярпелы.

Акрамя таго ў заяве Яўгена Бараноўскага на імя старшыні КДБ пазначана:

"Часам маглі знікнуць рэчы салдат, і нічога з гэтым мы зрабіць не маглі".

Паводле яго слоў, абвінавачаныя патрабавалі, каб пасля прысягі ім збіралі мяшок з прадуктамі. І Павел Сукавенка нават пакрыўдзіўся, што яму "мала паклалі".

ПАВЕЛ СУКАВЕНКА

Тры гадзіны суд дапытваў Яўгена Бараноўскага, увесь гэты час ён стаяў ля трыбуны ў кайданках. Далей сведчанні стаў даваць пацярпелы Барыс Шулякоўскі, на працэс ён прыйшоў у вайсковай форме. Маладзёна прызвалі ў войска ў траўні 2017 года. На просьбу пракурора расказаць аб нестатутных стасунках адказаў:

- Вірбал сказаў адціскацца за беспарадак. І яшчэ чуў, як сяржанты на лік "38, 39" прымушалі адціскацца салдат.

Барыс Шулякоўскі, як і Яўген Бараноўскі, у момант адціскання прыніжэння не адчуваў.

- Наогул нічога не адчуваў — - удакладняе Шулякоўскі.

Неяк ён бачыў прапаршчыка Артура Вірбала ў стане алкагольнага ап'янення. У таго была "запаволеная гаворка, ён хістаўся".

АРТУР ВІРБАЛ

- Ён сказаў: "Калі не ўмеем прыбіраць, будзем адціскацца". Я адціснуўся не менш за 20 разоў, адчуўшы агульную стомленасць і боль у цягліцах — - распавядаў падрабязнасці падчас папярэдняга расследавання пацярпелы Шулякоўскі.

Падчас вочнай стаўкі ён сказаў Вірбалу: "Вы былі выдатным старшынём".

— Як вы ацэньваеце дзеянні п'янага прапаршчыка? - звярнуўся суддзя да Шулякоўскага.

- Мне было ўсё адно, - адказаў пацярпелы.

Нагадаем, Менскі абласны суд працягвае разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да сяржантаў Яўгена Бараноўскага, Ягора Скуратовіча, Антона Вяжэвіча. Ім ставяць ч. 3 арт. 455 КК (Злоўжыванне ўладай, што пацягнула цяжкія наступствы), ч. ч. 1, 2 арт. 430 (Атрыманне хабару), Бараноўскаму яшчэ і ч. 1 арт. 205 (Крадзеж). Выступаючы ў судзе ў якасці сведкі, 24-гадовы камандзір вучэбна-танкавай роты Павел Сукавенка заявіў: ён не да канца быў гатовы займаць гэтую пасаду, свае службовыя абавязкі назваць цалкам не мог.

- Я не сустракаў ніводнага афіцэра, які б у поўным аб'ёме ведаў свае абавязкі, - заяўляў у жніўні падчас працэсу Сукавенка.

Іншы фігурант, 25-гадовы прапаршчык Артур Вірбал, распавядаў, што банкаўская картка Коржыча ў яго знаходзілася тыдзень.

- Гэта было 10-12 ліпеня 2017 года. Спытаў у Бараноўскага, хто можа пазычыць грошай, ён прывёў Коржыча.(...) У той жа дзень пайшоў у "Еўраопт", купіў неабходныя мне прадукты — - распавядае прапаршчык Артур Вірбал.

Паводле ягонай версіі, ён вярнуў шарагоўцу Аляксандру Коржычу 45 рублёў.

- Мне сорамна, але я не зрабіў нічога крымінальнага. Зрабіў памылку, а абярнулася вось так, - казаў з клеткі Артур Вірбал.

Працэс трывае.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках