27 красавiка 2024, Субота, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Радзе прапанавалі перанесці дату Дня незалежнасці Украіны

1
У Радзе прапанавалі перанесці дату Дня незалежнасці Украіны
ФОТА: SHUTTERSTOCK

Ініцыятары прапануюць весці адлік незалежнасці Украіны ад 22 студзеня 1918 году - дня абвяшчэння УНР.

У Вярхоўную Раду ўнеслі законапраект №9192, у якім прапануецца прызначыць 22 студзеня Днём незалежнасці Украіны, а 24 жніўня - Днём аднаўлення незалежнасці Украіны, паведамляе liga.net.

Аўтары законапраекта ўважаюць, што вызначэнне 22 студзеня Днём незалежнасці стала б аднаўленнем гістарычнай справядлівасці.

У тлумачальнай запісцы да праекту гаворыцца, што перанос святкавання патрэбны для вяртання правапераемнасці сучаснай Украіны ад Украінскай народнай рэспублікі.

Ініцыятары прапануюць весці адлік незалежнасці Украіны ад 22 студзеня 1918 году - дня абвяшчэння чацвёртага Універсала Цэнтральнай Рады Украінскай народнай рэспублікі.

24 жніўня прапаноўваецца перайменаваць у Дзень аднаўлення незалежнасці Украіны.

Ініцыятары законапраекта - пазафракцыйныя народныя дэпутаты Андрэй Ілленка, Міхаіл Галаўко, Алег Асухоўскі, Аляксандр Марчанка, Юрый Леўчанка. Усе яны - прадстаўнікі партыі Свабода.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках