25 красавiка 2024, Чацвер, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Зэльве прадпрыемства прадалі разам з калектывам

16
У Зэльве прадпрыемства прадалі разам з калектывам

Мы вяртаемся ў Сярэднявечча?

Што рабіць жыхарам Зэльвы, якія засталіся без працы, грошай і нават без працоўных кніжак? На Гарачую лінію звярнуліся супрацоўнікі аднаго з прадпрыемстваў. Са слоў людзей, працадаўца за пазыкі прадаў склады, дзе яны працавалі шмат гадоў. Як запэўнівае, паводле закона - разам з маёмасцю і калектывам, піша «Газета Слонимская».

Але новаму гаспадару працаўнікі былі не патрэбныя. Людзі кожны дзень прыязджаюць на працу і дзяжураць пад дзвярыма.

Замкі на брамках складоў у Зэльве новы ўладальнік «Аграбіярэсурсу» памяняў два тыдні таму. Доступу да працоўных месцаў няма. Але людзі працягваюць кожную раніцу прыязджаць, стаяць ля агароджы па восем гадзін, грэюцца ў аўтамабілях. Баяцца звальнення. Толькі вось хто цяпер іх працадаўца, разабрацца не могуць.

Былы гаспадар плошчы прадаў, каб выплаціць завінавачанасць за крэдыт. Новы - з калектывам не знаёмы. Разлік не атрымалі нават тыя, хто звольніўся. «Аграбіярэсурс» - кантора, якая спецыялізуецца на арэндзе складскіх памяшканняў у некалькіх абласцях краіны. Офіс знаходзіцца ў Менску, дзе ўласна і ляжаць працоўныя кніжкі працаўнікоў з Зэльвы. І тут жа тлумачаць - рахункі арыштаваныя, як толькі грошы з'явяцца, запазычанасць выплацяць. Толькі персанал з Гарадзенскай вобласці больш не іх супрацоўнікі, дакументы захоўваюць проста, каб перадаць новым уладальнікам. Былы дырэктар размаўляць гатовы толькі праз тэлефон. На прадпрыемстве ў Берасцейскай вобласці - гэта новыя ўладальнікі складоў - таксама ў тэлефоннай размове дзівяцца: у Зэльве куплялі нерухомасць, адкуль людзі? Пакуль бізнэсоўцы спрачаюцца, людзі чакаюць.

Юрыдычна прадпрыемства «Аграбіярэсурс» усё яшчэ існуе. І звольніць людзей можа, праўда, у гэтым выпадку давядзецца выплаціць супрацоўнікам ўсе запазычанасці плюс кампенсацыю ў суме трох сярэднямесячных заробкаў. А да такога сцэнару былыя кіраўнікі прадпрыемства не гатовыя. Таму сёння галоўнае пытанне для спецыялістаў у гэтай заблытанай складской гісторыі: як вярнуць персаналу на рукі хоць бы працоўныя кніжкі?

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках